на бабіну. Позыч на дэнь потака. Вавулічы Драг. Помаж потака, бо тежко сукаты. Папіна Драг. Ты на потаховы вміеш мотаты? Арэпічы Жабін. ПОТАПЦЫ мн. Страва з хлеба і малака або вады. На столі стоять потапцы. Сакалоўка Пін. Цётка зрабіла дзецям на сьнеданне потапцы. Сінкевічы Лун. ПОТО злучн. Як, як быццам. Кроваты засланы білыю простынію пото сніх. Радаўня Іван. ПОТРАВА ж. Гл. патраўка 1. Пэрша потрава кысла, друга потрава прісна. Спорава Бяроз. ПОТРАВЛЯНЫЙ дзеепрым. З'едзены. Увэсь загын потравляный. Гершоны Брэсц. ПОТРОБІЛКА ж. Магазін. У потробілку прывызлы муку. Знаменка Брэсц. ПОТРОНДЭЛЯ ж. Балбатуха. Одного ны кончыла, другэе почала, от потрондэля. Лагішын Пін. ПОТРОШАНКА ж. Вантрабянка. Я сігодня зробыла потрошанку. Доўбнева Кам. Потрошанка вдалася вэльмо смачна. Дварэц Кам. ПОТРУСЫНЫ мн. Канец вяселля. До молодого прыіхалы на потрусыны. Бярозавічы Пін. ПОТШУПКА ж. Прыбудова. Потшупку нэдавно построілы. Міжлессе Бяроз. ПОТЫРУХА, ПУТЭРУХА ж. Адыходы ад сена. Од сіна осталась одна потыруха. Гершоны Брэсц. Іды в хлыві потырухы набыры. Орлавічы Драг. ПОТАСЬ, ПОТЮСЬ, ПОЦЮСЬ м. Прасніца. Кудэлю прывязала до потася. Ляхавічы Драг. Прынысы свого потюся. Кустын Брэсц. Учыпыла кудэльку до поцюся, праду. Ляхаўцы Малар. ПОТЭСЬ, ПОТЫСЬ, ПОЦЯСЬ ж. Тое ж. Ганна сэдзела за потэссю і руўно выводзіла нітку. Пясчанка Бяроз. У мэнэ йшчэ од свэкрыві потэсь осталаса. Гальцы Стол. Ідуть з потысямы на вычоркы. Крамно Драг. Ніна ўзяла поцясь і начала прасці. Дамашэвічы Бар. ПОЎЗЕ н. Апоўзіны. Поўзе бэрэзовое таке з лістом одно з другім звяжуть, коб сіно не розліталоса. Гарадная Стол. ПОЎЗІНЫ, ПЭВЗІНЫ, ПІЎЗЫНЫ мн. Тое ж. Поўзіны кладуць на стозе. Дзяніскавічы Ганц. Прыложы стожка пэвзінамі. Сакалоўка Пін. Він пойшоў по піўзыны, бо трэба выршыты стожка. Падышча Іван. ПОХАПАЧ м. Чапяла. Похапачом достають каструлі. Крамно Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁