Старонка 176
◀ / 297 ▶
ПОЛЕЎКА, ПОЛЫЎКА ж. Малочны суп. Маті поставіла на стэл полеўку. Глінішча Івац. Люблять малыі діты полыўку. Выжлавічы Пін. ПОЛІК м. Гл. палок 1. На поліку добрэ одпочыті. Глінішча Івац. ПОЛІТА ж. Гліняны паліваны гаршчок для масла. Політа гладэнька, блыскуча такая. Олтуш Малар. ПОЛКА, ПУЛКА ж. Гл. пола. На одну полку мацер'ялу не хватае. Хотамель Стол. В тыбэ удна пулка довша. Клейнікі Брэсц. ПОЛОВІТЫ незак. Палавець. Овэс половіе, спіты почынае. Лапацін Пін. ПОЛОВНЯ ж. Хлеў, у якім зімою знаходзіцца сена. Сіно заложылы у половню. Вылазы Пін. ПОЛОВЫНЧЫК м. Аполак. Хата поставляна з половынчыкув. Доўбнева Кам. Вылыку бырэзыну розрізалы на половынчыкі. Смольнікі Іван. ПОЛОЗІНЕЦ, ПОЛОЗЫНЭЦ м. След ад палазоў. Іды полозынцэм. Відзібар Стол. Нехто ехаў, полозінец відно. Азярніца Лун. ПОЛОМЫСОК, ПОЛОМІСОК, ПОЛУМЭСОК м. Талерка. Помый зарэ поломыскы. Чэнчыцы Пін. На паліцы роўненько стоят поломіскі. Мікалаевічы Пруж. Дівчынка розбэла полумэска. Арэхава Малар. ПОЛОНІК, ПОЛОНЫК, ПУЛОНЫК м. Апалонік, вялікая лыжка. Мама взяла полоніка і наліла в мыску супу. Столін. Полонык вэлыкій, добрэ мэшеты ім. Олтуш Малар. У пулоныка одорвалась ручка. Ставы Кам. ПОЛОНЯ ж. Месца, дзе не ўзышло пасаджанае, пасеянае. На загоны вылыкая полоня. Бурмакі Драг. ПОЛОССЕ, ПОЛОСЦЕ н. Лыка. Прынысы мні тыі постолы, шчо з молодого полосся. Він надрав полосся, полоссем позавішвав усэ на світы: повітку, комірку, хлэвы. Каўбы Пін. В нашуй лавцы платять по дваццэть однуй копійцы за кілё полосця. Маладзельчыцы Пін. ПОЛОТНЯНКІ мн. Буркі. Полотнянкі шыют з полотна. Кустын Брэсц. ПОЛОХАТЫ незак. Плюхаць. Чую, ныхто полохае по болоту. Дзераўная Стол. ПОЛУДЭНЬ, ПОЛУДЭНЬ м. Абед. Мама позвала ўсех на полудэнь. Боркі Бяроз. На стул поставылы полудэнь. Парахонск Пін. ПОЛУПОШОК, ПОЛУПЫШОК м. 1. Воз. На дворі стояв новый полупышок. Трудавая Іван. 2. Прыстасаван-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 297 ▶