ласа падошва. Церабень Пін. 3. Ніжні слой каравая. Мій папо завжды прывозыть з высілля подошву з коровая: по обычаю вона даецця гармоністу. Свеклічы Драг. ПАДОШВА, ПОДОШВА, ПУДОШВА ж. Падмурак. Заніская падошва, стройце большу. Таўцвілы Пруж. Пуд хату заложэлэ пудошву. Сварынь Драг. ПАДЦЁС, ПОДТЁС м. Сцёс у нізе бервяна. Большы падцёс зрабіце. Мыслабаж Лях. Зробы подтёс, а то жэрдка ны лыжыть добрэ. Корчыцы Кобр. ПАЖУР м. Пазногаць. Пуздрызуй, Вася, пажуры. Ялач Драг. Якыі доўгыі пажуры. Падышча Іван. ПАЗУР, ПАЗЮР м. 1. Тое ж. Трэба пузрызуваты пазурі на пальцах. Яміца Малар. Дывкы покрасылы пазюрі. Радаўня Іван. Чужымы пазюрамы жару ны загрыбэш. Какорыца Драг. 2. Кіпцюр. Ну й пазуры ў нашого кота! Смольнікі Іван. 3. Капыт. Корова збыла пазур. Сакалоўка Пін. 4. У спалучэнні: і на пазур — мала, мізэрна. Уна такая скупая, і на пазур ныц ны дасть. Плоска Брэсц. ПАЗУХА ж. 1. Разрэз у кашулі. Зашый у сорочцы пазуху. Ляхаўцы Малар. Баба пошыла сорочку, алэ ж пазуху завылыку зробыла. Сычэва Іван. 2. Манішка. Пазуха хорошэ вэшыта. Заверша Драг. 3. Частка кашулі ад грудзей да пояса. Усю пазуху обліў. Хотамель Стол. ПАЗЮРІ мн. Капаніца. Зобравшысь іхаты на полэ, мама положыла на віз коші, мышкы, пазюркі. Кулякі Іван. Хутко копаты картоплы, зробы пазюрі. Смольнікі Іван. ПАКАМІСЬ, ПОКАМЫСЬ, ПУКАМЫСЬ прысл., злучн. Пакуль, пакуль што. Пакамісь ты сходзіш у магазін, я вячэру звару. Св. Воля Івац. Покамысь у сылі було тыхо: ныхто ныц ны говорыв про Раінэ высілле. Сычэва Іван. Пудужды пукамысь, бо зара ныма. Доўбнева Кам. ПАКОТ, ПОКОТ, ПОКІТ, ПОКЕТ м. 1. Гарышча. Стары палез на пакот. Плехава Івац. Влізь на покіт, клубкы достань. Гальцы Стол. На покеты сушыцца платье. Парахонск Пін. 2. Столь. На пакоце пад страхой яблыкі ляжалі да самых халадоў. Квасевічы Івац. У старой леснічоўцы гэтым летам абваліўся пакот. Роўбіцк Пруж. Покот покрасілі голубою краскою. Чарабасава Лун. Покет у хаце некалі быў вельмі ніско. Вялікая Гаць Івац. ПАКУЛЛЕ н. 1. Лён, які яшчэ не трапалі. Пакулле, отрыпыны, нетрэпаны лён — гэто однэ і тое самэ волокно. Адрыжын Іван. 2. Пакля, адыходы трапання льну, каноплі. Пакулле з-под трыпачкі отходыт. Сварынь Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁