АРЫШТАНЕЦ м. экспр. Неслух', свавольнік. Hi дзеўка — арыштанец, то б'ецца, то назневажае хоць каго. Слабажаны Бар. АРЭПТАМ прысл. Раптоўна. Шалёны кот арэптам кідаецца на чалавека. Слабажаны Бар. АСКАЛЕБАК м. Кавалак дрэва, абломак чаго-н. Гэга ш аскалёбак так ударыў. Слабажаны Бар. АСМЬІЧАНЫ, АСМЬІЧЫНЫ мн. Ачоскі. Спрала ўжэ асмычаны, можэ як вытчу равно. ДзяніскавІчы Ганц. Мяхе ткалі з асмычын. Малахоўцы Бар. ACTPABOK м. Купіна на балоце. Нідзе i астраўка ні відаць, каб ступіць можна было. Малахоўцы Бар. АСТРОЎ m. Яліна з коратка абсечанымі сукамі. Прыстаўляе астрова i лезе падглядаваць пчолы. Дзяніскавічы Ганц. АСЯНЧУК м. Свойская жывёліна, якая нарадзілася ўвосень. Два пацьвінкі гадую. Нешто росьлі на іх нема, ведамо асянчукі. Слабажаны Бар. АТДЗЁЛ м. устар. Клас. У нашай школе дзесяць атдзелаў. Паланэчка Бар. АТКАДЗЁ прысл. Толькі што. Аткадзе пособляла брату. Баравікі Лун. АТКІЛЬ прысл. Адкуль. Аткіль холодом цягне? Лінова Пруж. АТСІЛЬ прысл. Адсюль. Атсіль недалёко рэчка. Раздзялавічы Ганц. АФЁРМА м. i ж. абразл. Неахайны, нязграбны чалавек. Ух, аферма, унь сало на бородзе блішчыць, а ты так i ходзіш. В. Малешава Стол. АХАЛА м. i ж. Завідушчы, ненаедны чалавек. Ахала яго маці, усё ёй мало, увесь свет сцягнула б. Паланэчка Бар. АХВІРАНКА ж. Фіранка. На вокнах віселі новыя ахвіранкі. Квасевічы Івац. Шырокая ахвіранка хавала святло. Гута Ганд. АШЧЭ прысл. Яшчэ. Ашчэ малы, а ўжэ ўсё хочэ ведаці, усё знаці. Св. Воля Івац. Б БАБА ж. Калодзец з драўляным жураўлём. Каля бабы сабраліса людзі з вёдрамі. Шэйпічы Пруж. БАБІЧ м. экспр. Бабнік. Ну i бабіч гэты Іван. Слабажаны Бар
Дадатковыя словы
асянчўк, бецца
27 👁