ны зайды, то завжды сміття повно. Бухавічы Кобр.
НЫХОТЯЧЭ прысл. Нехаця. Я ныхотячы наступыла на ногу. Сулічава Драг.
НЫЧАНЫЦА ж. Гл. ныт. Накідала ныткі в нычаныці. Страдзеч Брэсц.
НЫЧОГІ, НЫЧОГІЙ, НЫЧОГЫЙ прым. Дрэнны. Малым вун був вэльмы нычогым. Міжлессе Бяроз. Нычогій тэ чоловік. Брашэвічы Драг. Нычогый урожай був в прошлому роцы. Міжлессе Бяроз.
НЫЧОГО прысл. Дрэнна, кепска. Нычого ехаты, дорога розмытая. Горск Бяроз.
НЫШКА ж. Ноша. Дві нышкы соломы прынэсла. Гальцы Стол.
НЫШЧЫМНЫ прым. 1. Пусты, парожні. У дятька стояло дві нышчымных рамкы. Макраны Малар. 2. Посны. Нышчымная страва. Кустын Брэсц.
НЭВОЛЬНО безас. у знач. вык. Нельга. Тудэ нэвольно ходэтэ. Перавысь Малар.
НЭГОДЫНА ж. Непагадзь. Нэгодына такая, шчо нэ выдэш ныкуды. Валішча Пін.
НЭГОР м. Залеташняя трава. Коровы по нэгору ны хочуть ходыты. Воса Кобр.
НЭДОКУДЭЛЁК м. Недапрадзеная частка кудзелі. Шчэ остався вовны нэдокудэлёк. Сварынь Драг.
НЭДОТОПКЫ мн. Стаптаны абутак. Трэба отдаты онучныку нэдотопкы. Ляхаўцы Малар.
НЭЖ злучн. Чым. Нэж маю тут бутэ, ліпша піду додом. Перавысь Малар.
НЭЖЫТ м. Насмарк. Прокляты нэжыт зусім замучыв. Радастава Драг.
НЭНЬКА ж. Калыска. Нэнька стуіть пусэрэдынэ хатэ, там спеть дытэна. Радастава Драг. Положы дытя в нэньку і заколышы. Корчыцы Кобр. У нэньці лэжела дытына. Ляхаўцы Малар.
НЭСЕБЕ часц. Як бы, быццам. Вуна нэсебе прінэсла вудэ. Гаравіца Драг.
НЭТРА ж. экспр. Напасць, неадчэпны чалавек. Гэта нэтра так прычыпэлася до дочкэ, ны одстае. Сварынь Драг.
НЮХТЫК м., НЮХТЫКІ мн. Наготкі (кветкі). Пуд окном росло мныго нюхтыкей. Моталь Іван. Нюхтыкы самы высною вырослы. Ст. Сяло Жабін.
НЯБОГА ж. Пляменніца. Трэба обед лепшы приставіць, нябога ў госці прыдзе. Азярніца Лун.
85 👁