Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
кае поле. Ніва — загон, два ў хозяіна. Харомск Стол. Нывкы i полз однэ i другое — то однэ, на мэнчэ скажуть ныва, на вылыкэ — полэ. Адрыжын Іван. НІГДЫ прысл. Ніколі. Нігды ні было гэтак холодно, як гэтою зімою. Здзітава I Бяроз. Ён нігды ні сядзіць ціхо. Любішчыцы Івац. Нігды не забудуць людзі дзеда. Квасевічы Івац. НІЖЫНЁР м. Інжынер. Мой сябар вучыцца на ніжынера. Навасёлкі Бар. НІКУДЬІШНІ прым. Няздатны. Зусім нікудышнія доскі. Сасновы Бор Івац. НІЦ, НЫЦ займ. Нічога. Ніц, мы тожэ купімо собе целевізора. Здзітава II Бяроз. У нашым магазіне ніц путнага німа. Гошчава Івац. Вун ныц ны сказав. Міжлессе Бяроз. Я про гэто діло ныц ны знаю. Сасновічы Пін. НІЧОГІ, НЫЧОГЫЙ прым. Дрэнны. Нічогі быў харакцер у гэтого чоловека. Пясчанка Бяроз. Вун быв нычогый чоловік. Міжлессе Бяроз. НІШКАМ, НІШКОМ, НЫШКОМ, НЭШЧКОМ прысл. Паціху, цішком. Дзеці гаварылі нішкам. Гута Ганц. Як стоялі ў нас немцы, то ходзілі мы нішком, боялісь одозвацца одзін одному. Купаўцы Лун. Нышком увойшлы мы в хату. Агова Іван. Діты в хаты сыділы нышком. Крытышын Іван. Охотнік нышком пробыравса чырыз корчі. Маладзельчыцы Пін. От нышком-тышком зробы, да ŭ дохаты шуруй. Радчыцк Стол. Говорэлэ нэшчком, шоб ныхто нэ почув. Перавысь Малар.. HILLIO займ. Штосьці. Він нішо казав. Сулічава Драг. НО часц. Толькі. Ны но в одного тэбэ дзіло. Сварынь Драг. НОБЫЛКІ мн. Набіліцы. Нобылкі пулумалыся. Kaмароўка Брэсц. НОВІНА, НОВЫЗНА, НОВЫНА ж. Поле, засеянае ўпершыню. Новіна, колі здёр поляну i посеяў. Харомск Стол. Новызна — гэто пэршый раз засіянэ полэ. Шэбрын Брэсц. Жэто посіялы на новыні. Арэхава Малар. НОДЫ прысл. Часам. Мой сын ноды i посылкі мне шле. Раздзялавічы Ганц. НОЖНЫ мн. Нажніцы. Ножны — гэто вэлікі ножніцы, шчо овэчок стрыжуть. Валішча Пін. НОРЫЦА м. i ж. Праныра. Норыца такая гэта баба. Амяльная Івац. Норыца —- бо ўсюды лезэ, трэба чы нэ трэба. Валішча Пін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 297  ▶