Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
МОЛОДУХА ж. Нявеста. Молодуху завэлы в хорошу хату. Сушытніца Малар. МОЛОТЭБНЫК, МОЛОТЭЛЬШК м. Малацьбіт. Іван пошов молотыты. Він добры молотэбнык. Ляхаўцы Малар. Сусід справны молотэльнік. Горек Бяроз. МОНДРЫ прым. Разумны. Не будзь такі мондры, то лепш будзя. Сасновы Бор Івац. МОРДА ж. груб. 1. Шчака. У его опухла морда. Церабень Пін. 2. Твар. Полый морду. Парахонск Пін. Вун скрывыв морду. Церабень Пін. МОРДАБАЧЫНА ж. 'іран.-жарт. Люстэрка. Падай мні мордабачыну. Запроссе Лун. МОСКАТЫ незак. Стукаць. Годы ты вжэ там москаты, да лажысь спаты. Дубраўкі Драг. МОСЦІК м. Ганак. На школьному мосціку він побачыв свого друга. Завялёўе Драг. МОСБІЛКА ж. Жэрдка на печы, на якую вешаюць адзенне. Прыбыры одэжу да повісь на мосылку, ныхай ны валяецца. Выжлавічы Пін. МОТО пабочн. Мабыць. Мото, середа цепер? Вулька I Лун. МОТУЗ м. 1. Шнурок. На мотузовы вісыло білл'ё. Трыліскі Іван. Одэжу я повісыла на мотуз. Вавулічы Драг. 2. Невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку. Затыкалъны мотуз прывязала за пруточок. Накрутыла на воротыло мотуза i затыкала кросна. Малеч Бяроз. МОТБІЛЫЦА ж. Від хваробы. Много пчол хворіло мотылыцыю. Камароўка Брэсц. МОХНЯВКА ж. Грыб махавік. Збыралы мохнявкы. Шэбрын Брэсц. МОХЭТКА ж. Тое ж. Мохэткі ростуць по мхэх. Бастынь Лун. МРЭЦЬ, МЫРЭЦ м. Нябожчык. У сэлі був мрэць. Хмелева Жабін. Люды ны расходылыса, хоч мырця вжэ схавалы. Жоўкіна Пін. МУЗЗЯ, МУЗЯ, МУРЗА ж. 1. Суп з расцёртаю бульбаю. Розомнуть крышаны i называють муззя. Адрыжын Іван. 2. ГІавідла з чарніц з дабаўленнем мукі. Наварымо ягод, крошкі мукі, коб гушчэй, то ужэ кажуть: музі наварыла. Гарадная Стол. Мурзу робяць, чэрніц насыпяць у горшчык, мукі сыпяць, стушкуецца ў печы. 3 веку вона гэта мурза. Альманы Стол. 3. Зваранае льняное семя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

біллё, мўззя, мўзя, мўрза
16 👁
 ◀  / 297  ▶