МАРА ж. Нячыстая сіла. Пушла вон, мара. Брашэвічы Драг.
МАРМЫТЭЛЬ м. Вермішэль. Мармытэль на малацэ вельмі смачны. Навасёлкі Бар. У магазіны зарэ нэма мармытэлю. Чэнчыцы Пін.
МАРНАТКА, МАРЫНАРКА ж. Пінжак, куртка. Купыв собі новую марнатку. Камень Пін. Батько одів марынарку і пойшов по воду. Трудавая Іван. Дзевчына налажыла новую марынарку. Св. Воля Івац. Марынарку купылы у Брэсці. Агароднікі Кобр. Накынь на плэчы марынарку, а то пуд вэчор холодно будэ. Выжлавічы Пін. Брат купыв хурошу марынарку. Сварынь Драг.
МАРЭЙДАЦЬ незак. экспр. Замазваць, размалёўваць. Пубачылэ, шо я марэйдав кныжку. Сварынь Драг.
МАСКАЛЬ м. устар. Салдат. Маскаль ішов з арміі додому. Н. Раматова Малар. Сусідувуго сына забралі у маскалі. Падбела Кам.
МАСКАЛІ мн. іран., жарт. Бульба, вараная з лупінамі. Наварылы маскаліў, да і сілы кругом стола. Карсынь Іван.
МАТАЦЫКЛЁТ, МАНЦЫКЛЁТ, МАЦЫКЛЁТ, МОЦОКЛЁТ, МОТОЦЫКЛЁТ м. Матацыкл. Памажы адрамантаваць матацыклет. Тартакі Бар. Мы купілі манцыклет з коляской. Пузічы Лун. Я ўчора ездзіў на мацыклеці. В. Малешава Стол. Він любыть хутко іхатэ на моцоклетовэ. Арэхава Малар. Зарэ в многых маюцца моцыклеты. Міжлессе Бяроз.
МАТРУНКА ж. Фуфайка. У лавцы продаюць матрункі. Рубель Стол.
МАТРУШКА ж. Посцілка, тканая ў кветкі. Як пазасцілалі матрушкамі ложкі, то ў хаці пасвятлела. Лактышы Ганц.
МАТУСЯ ж. Хросная маці. Дзіця пошло до матусі. Велямічы Стол.
МАТЫРКЭ мн. Невялікія каноплі. Мэньшыі куноплі, шчо стэлэмо, то матыркэ, вунэ на воду такыі гожы. Сварынь Драг.
МАХ м. 1. Чалавек высокага росту. Мах вырас, а ў галаве нічога няма. Малахоўцы Бар. Ну й мах чоловек. Баравікі Лун. Мах вырос, будзе до двух метроў. Альшаны Стол. 2. Гмах. От мах построілі. Рамель Стол.
МАХІНЫ прым. Вялікі. От махіны гурок. Кароцічы Стол. Які махіны ён вырос. Азярніца Лун.
97 👁