ЛЯЛЬКІ мн. Малюнкі ў кніжцы. Дай кныжку, хай дытына лялькы подывыцця. Замшаны Малар.
ЛЯМОВКА ж. Шалёўка ў акне ці ў дзвярах. Хорошу лямовку зробылы. Адрыжын Іван.
ЛЯМПЭРЫЯ ж. Тое ж. Хутко зробылы і лямпэрыю. Прылукі Брэсц.
ЛЯНЫЦА ж. Ільняное валакно высокага гатунку. А на шчутцы, то пачосы, само хорошэ, шчо остае ужэ в жмэні лён — ляныца, як шчуткою чэшэш — кужэль. Спорава Бяроз.
ЛЯО-СЁ часц. Вунь. Ляо-сё вісіць аб'ява аб калгасным сходзе. Бабровічы Івац.
ЛЯПАЦЬ незак. перан. экспр. Гаварыць абы-што. Гэты цэлы дзень ляпае і ляпае. В. Малешава Стол. Шчо ты ляпаеш, людзям надоело слухаць ужэ. Адвержычы Стол.
ЛЯПЕЧАК м. Прыпечак. На ляпечку сядзела малая дзяўчынка. Юндзілы Пруж.
ЛЯСЁНКА ж. Дэмісезоннае паліто. На ёй была чыстая лясёнка. Велута Лун.
ЛЯСКА ж. Дошчачка ў драбіне. Ныкуды я ны поіду, бо в мынэ поламалыся тры ляскы в возовы. Марцінова Драг.
ЛЯСКАТЫ незак. Пустасловіць. Быры кнышкы і учысь, ны ляскай абышчо. Вавулічы Драг.
ЛЯТАЙКА ж. Печ. Хлопчык іх залез на лятайку. Юндзілы Пруж.
ЛЯ ТОЕ часц. Усё-такі. Ля тое я тыбэ любыла. Міжлессе Бяроз.
ЛЯХКАВУШКА ж. Легкавая машына. Нейкая ляхкавушка едзе. Навасёлкі Лях.
М
МАЗНЫЦА ж. 1. Драўляны посуд для мазуту. Дядько в далёку дорогу брав с собою усігда мазныцу. Кулякі Іван. 2. перан. Неахайная жанчына. Такую мазныцу нэ варто в хату пускаты. Дзераўная Стол.
МАЗУЛЬ, МОЗІЛЬ, МОЗОЛЬ, МОЗУЛЬ, МОЗЫЛЬ м. Вузел. Скулько ты навязав мазулів? Ваўкаставец Кам. Розвяжы мозіля. В. Якаўчыцы Жабін. Зробы мне мозоль. Сялец Бяроз. Сам вун ростом з мозуль. Цвярдоўка Пін. Хустка в іі була завязана на мозыль. Чвіркі Кам.
97 👁