Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ЛЕНСКІ прым. Мінулагодні. Лёнскай осеню была добрая погода. Бакуны Пруж. ЛЁНЫСКО, ЛЬНЫСКО, ЛЬНЫШЧЭ н. Поле, на якім вырвалі лён. Вырвала лён i зосталось лёныско. Ляхаўцы Малар. Над льныском лэтае самолёт. Шэбрын Брэсц. Як вырвалы лён, то шчэ на льныску зілля мныго нарвала. Выжлавічы Пін. На зыму льнышчэ зусталося лыжаты. Пажэжын Малар. ЛЕХ м. Склеп. На дворі построілы лёха. Гутава Драг. У лёх мы поставылы бочку з гуркамы. Заверша Драг. Картоплі лыжеть у лёховы. Карсынь Іван. Лёх був пуд пудлогою в хаты. Моталь Іван. Памяти, л ё ш о к. Рыбу занеслі ў лёток. Баравікі Лун. ЛІБОШЧЫ мн. Каханне, звычайна патаемнае. В Васыля з Ганай лібошчы. Шэбрын Брэсц. ЛІВЭЦ м. Жаночае адзенне на ваце без ружавоў. Як лівца одягну, то цілый дэнь холоду нэ чую. Гальцы Стол. ЛІЖОК м., ЛІШКО м. Ложак. Ранком я заслала ліжок. В. Якаўчыцы Жабін. Ліжок поставылы в спальні. Сакалоўка Пін. На лішковы спала маленька дівчынка. Скокі Брэсц. ЛІЗЁРФ м. Тарфяны кар'ер. У лізерфу воды много, торф выбралі. Бастынь Лун. ЛІЙЦЫ, ЛЩЫ мн. Лейцы. Купылы новы лійцы. Гутава Драг. Тыпэр ты у нас будэш за кучыра, так шо быры ліцы. Осаўцы Драг. ЛІКАДЗЕН м. Каляндар. Купіла новы лікадзён. Haвасады Бар. ЛІМАНЕВЫ прым. Алюмініевы. Ліманёва посуда блішчыць. Дзяніскавічы Ганц. ЛІСАВЫ прым. Ласкавы. Она дзеўка лісавая. ДавыдГарадок Стол. ЛІСАПЁД, ЛІСАПЭТ, ЛІСАФЁТ, ЛІСІПЭТ м. Beласіпед. Вон на гэтым лісапедзі голову звэрне. Рамель Стол. Бацько учора купіў лісапэт. Давыд-Гарадок Стол. Мне купілі новы лісафет. Зубелевічы Лях. Дык сыну новы лісіпэт купіў. Рудашы Бар. ЛІСКА ж. Кій. Дід выходыў на двір з ліскою. Бярозавічы Пін. ЛІТНІСКО н. Аэрадром. Кажнэ літо в нас на літнісцы стоеть солдаты. Галоўчыцы Драг. Л ITO н. Гадавы круг у ствале дрэва. Зрізалы дэрэвыну, у комлі подшчыталы літа. Пажэжын Малар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карер
14 👁
 ◀  / 297  ▶