Л
ЛАБАНДА ж. Варэнне з чарніц з дабаўленнем мукі. Я наварыла лабанды з ягод, это однэ, шчо ягодніца. Велле Стол.
ЛАБОК м. Франтон. На лабку было зроблянэ окэнцэ. Казлы Пруж.
ЛАВА ж. Участак зямлі на асушаным балоце. Усю лаву засеялі буракамі. Амяльная Івац.
ЛАВА ж. Услон. Сядай на лаву. Тартакі Бар.
ЛАВКА, ЛАЎКА, ЛАФКА ж. Магазін. В лавку прывэзлы цюкеркув. Гаравіца Драг. У лавку трэба сходыты, бо вжэ і сыль скончылася і запалок ныма. Мінянка Кобр. От цяпер понавозілі ў лаўку ўсёго ўсякого. Купаўцы Лун. Збірайся скорэй, бо ў лаўку прывезлі товары. Дзятлавічы Лун. Ходы в лафку. Спорава Бяроз.
ЛАВОЧНІХА ж. Загадчыца або прадавец магазіна. Нова лавочніха прыехала к нам. Перунова Лун.
ЛАГА ж. Падваліна, на якую кладзецца падлога. Лага пэрэгніла, трэба пэрэноўляці, нову класці. Здзітава ІІ Бяроз.
ЛАГВІЦЯ, ЛАГВЫЦЯ, ЛАГВЭЦЯ, ЛАЗВІЦЯ ж. Невялікая бочачка з накрыўкай для сала. Лагвіця зробляна з дубовых душчок. Радастава Драг. Сала насолыв цілу лагвыцю. Воса Кобр. У лагвэці лэжыць вжэ мало сала. Сварынь Драг. Маты куля кулёдаза мые лазвіцю, бач. Завтра мы будэмо свіню быты. Гаравіца Драг.
ЛАГУВКА, ЛАГАЎКА ж. Тое ж. Наклалы цілу лагувку сала. Казловічы Брэсц. Прынэсы сала з лагаўкы. Макраны Малар.
ЛАГУН м. Склеп пад падлогай. Лагун ссыпан картоплем. Чарняны Малар.
ЛАДКА ж. Ахапак сухога лёну ці каноплі. Ладку лёну дома трымаю, жмень чэтвірэ ці тры, штоб не простываў, як цёплы, то скорэй трэцца. Харомск Стол.
ЛАДКІ мн. Дранікі. От я люблю картопляные ладкі. Талмачова Стол.
ЛАДЫШКА, ЛАДЭШКА ж. Збан. Наліла поўную ладышку малака. Навасады Бар. На столі стоіть ладэшка молока. Ласінцы Драг.
ЛАЗУБЭНЬ м. Каробка з ліпавай кары для мёду. А шчэ колысь мэд дэржалы в лазубнэвы. Забалацце Малар.
ЛАЙ ж. Лаўка. Лай стоіть посерод хаты. Кажан-Гарадок Лун.
95 👁