Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
А АБАСЛЛЦЬ зак. Надзяліць, абдарыць. Гасціна маладой велькая, шчасцем-долейкай добра абашлюуь. Палонка Бар. АБДЗЁЦЬ зак. Апрануць. Абдзень уёплы бікеш. Гута Лях. АБІЯК м. Абутак на драўлянай падэшве. Левы абіяк мокры, то ажымала плаццё. Малахоўцы Бар. Даўней у абіяках хадзілі, яны з дзерава i скуры. Нецеч Бар. АБЛАТАШЫЦЬ зак. экспр. Абабраць садавіну, гародніну, спустошыць. Мне еадоу пяць було, ек аблаташылі ў дохтара агарод. Крошын Бар. АБРБІНДАНІЦА м. i ж. экспр. Неахайны чалавек. Абрынданіца ходз'щь нячыста, замазаны. Паланэчка Бар. Абрынданіца ты, усю спадніцу заляпала граззю. Дамашэвічы Бар. АБЦЭНГІ, АПЦЭНКІ мн. Абцугі. Гэты увік i абцэнгамі не вырвіш. Любішчыцы Івац. Апцэнкі на полцы ляжаць, хіба не бачыш. Навасёлкі Лях. АБШЫВАНКА ж. В о з без драбін, абшыты тонкімі дошкамі. У абшыванцы вазілі бульбу. Слабажаны Бар. АБЫЯКЬІЙ прым. Абыякавы, часта неахайны. С того дятька смыялыся, бо він абыякый. Радзеж Малар. АБЯЗМЁН м. Бязмен. Няма свайго абязмена, то па людзях хадзі. Чэрніхава Бар. АВЁНЬДЗЯКА часу. Вунь дзе. Авеньдзяка Грыьика купіў машыну дроў. Зубелевічы Лях. АВОЗЬДЗЯКА часу. Вось дзе. Авозьдзяка паглядзі, колькі грыбоў прынясла мая бабуля. Зубелевічы Лях. АГЛОБНЯ ж. Аглобля. Зрабіў бы новую аглобню. Кукава Ганц. АГРАЎКА ж. Аграфка. Дай мне аграўку шаліка зашчэпнууь. Тартакі Бар. АДВЁЙКІ мн. Адыходы пры веянні. Заграбі адвейкі або лепей вешкам падмяуі, но землю не бяры. Рудня Івац. п
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ходзщь
46 👁
 ◀  / 297  ▶