КУСЯК м. Суконная куртка. Кусяк був вэльмы міцный і тэплый. Макраны Малар.
КУТАСЕВКА ж. Шарсцяная хустка з махрамі. Батько купыв мні хорошу кутасёвку. Спорава Бяроз.
КУТАСЫ, КУТАСЭ мн. Махры. Хустка з кутасамі була выліка і хуроша. Макраны Малар. Кутасэ в хустцы буле довгі і густы. Мікалаева Кам.
КУТАСЯ ж. Істужка. Мама заплыла в косу Наді нову кутасю. Лука Кобр.
КУТАТЫ, КУТАЦІ, КУТАЦЬ незак. Мыць. Я буду кохту кутаты. Літоўск Драг. Кутаці одэжу трэба ў цёплой водзе, у холодной нэ одмыеш. Шылін Бяроз. Маці кутала белізну. Скорцы Пруж.
КУТАХ, КУТУХ м. Яслі ў хляве. Одгороды кутаха в хлыві. В. Шчытнікі Брэсц. Хлеўчык для курэй. Куры нучують в кутуху. Гаравіца Драг.
КУТОК м. Вугал у хаце. В кутковы стуялі віньк, куцюба, вілкі, куцюбка. Мікалаева Кам. Кутка трэба прыбраці, зашмальцовалі вілкамі. Шылін Бяроз. Патайное месца. Залізь в куток і сыды, ны швэндайся пуд нугамі, ны мышай руботу рубэты. Мікалаева Кам.
КУТОЎНЫК м. Від рубанка. Накыд пуд шкло у окне выбырают кутоўныком. Горск Бяроз.
КУТЭНЬ м. Вантрабянка. Для готовання кутня пошло мныго чясу, алэ зато було смачно. Мінянка Кобр.
КУТЫЛЬГА м. і ж. Кульгавы чалавек. Він маленькым упав з кровіт і став кутыльгою. Хідры Драг. Вона кутыльга з малэе. Сігневічы Бяроз.
КУТЯ, КУЦЯ ж. Каша з ячных круп. На коляду густу кутю варать. Спорава Бяроз. Вона вэльмі любіла куцю з молоком. Шылін Бяроз. Ячныя крупы. Кутю прудають і ў магазіны. Спорава Бяроз. Памінальная ежа. Проскурку у сыту покрышымо, тоі кутті кожны попробуе. Гарадная Стол.
КУФАЙКА, КУХАЙКА, КУХВАЙКА ж. Фуфайка. На гвоздёвы вісыть куфайка. В. Якаўчыцы Жабін. Майму малому пашылы кухайку. Навасёлкі Бар. В магазіны купылы тэплу кухвайку. Макраны Малар.
КУХЕЛЬ м. Кубак. Чэсом добрэ выпыты кухель кыслого квасу. Ланская Малар. Памянш. кухлік. Маці наліла ў кухлік молока. Давыд-Гарадок Стол. Выпіла кухлік чаю солодкого. Альманы Стол.
КУХЕР, КУХОР м. Куфар. У нас е вэлікі кухер. Пу-
86 👁