Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
КУБЁЛЕЦ м. Toe ж. Поўны кубелец сала. Ліпск Лях. КУБЛІК м. Бочка. Налі ў кублік вады, бо рассохся. Панкі Івац. КУБЛО н. Гл. кубах. А в нас на хаты бусёк кубло зрабыв. Гальцы Стол. Малыі діты нашлы у кублі пташынятко. Бярозавічы Пін. Куры недзе наробяць кубла,, што мы i не понаходзім. Купаўцы Лун. Хутко мы нашлы кубло ластовкы. Крытышын Іван. КУБЛЯТЫСА незак. Марудзіць. Чого ты там так довго кубляесса — пора іты. Барычэвічы Пін. КУБОЛ, КУБЭЛ м. 1. Драўлянае вядро, падвешанае да калодзежнага жураўля. Новым куб лом добрэ набыраты воду. Мікалаева Кам. 2. Вялікая скрынка. Кубэл быў гнілый, попросіла, коб зробіў нового, бо сало ж трэба недэ складаці. Угляны Бяроз. КУБЭЛЕЦ м. Гл. кубел. Кубэльца трэба просу шыці, пока сонцэ, сала ў ём усёроўно нэма. Шылін Бяроз. КУВЭННІК м. Качарэжнік. У кувэнніку стуялі вылкі до чыгуныв. Макраны Малар. КУГЭЛЬКА ж. Вялікая драўляная лыжка. Звараную' дэню росколотэлэ кугэлькою. Перавысь Малар. Я noмышела кугэлькою у горшчыку. Арэхава Малар. КУДАСА, КУДОСА ж. Завея. На дварэ была вялікая кудаса. Мыслабаж Лях. На вуліцы ўсхадзілася страшная кудаса. Малахоўцы Бар. На дворы раптом пуднялась выліка кудоса. Высокае Бяроз. Усю ноч була гэтая кудоса. Бярозавічы Пін. КУДЛЫ мн. пагард. Доўгія валасы. Ходыт, кудлы руспустэвшы, ны стыдаіцця ныкого. Мікалаева Кам. Кудлы вецёр трэпэчэ; a ёй ніц нэ обходзіт гэто. Шылін Бяроз. КУДРАВЭЦ м. Сорт ільну. Довгунэц тыпэр, a колысь кудравэць; на довгунцёвы на одный стыблыны одна головка, а на кудровцёвы — п'ять, шість, сім головок. Ляхавічы Драг. КУДЭЛІШЧЭ, КУДЭЛ ЫШЧЭ н. Вертыкальная частка пралкі, да якой прывязваецца кудзеля. На потэсі до кудэлішча прыўязваецца кудэля. Шылін Бяроз. Кудэлышчэ дэ прясты. Хідры Драг. КУДЭЛЯ ж. 1. Кудзеля. Кудэля бувае з лёну, коноплі, з клочча, вовны. Радзеж Малар. 2. Ачосы. Грэбэні гэто для обырання льну: на гэтый зрывають кудэлю, што гурша, а в гэтый — вся. Здзітава I Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўблятыса, кўблік, кўбол, кўбэл, кўдаса, кўдлы, кўдоса, пять
19 👁
 ◀  / 297  ▶