КОПНІЦІ, КОПНЭТЭ незак. Складаць сена ў копы. Я нэ ўмею копніці сено, хоч ты плач. Пясчанка Бяроз. Я буду копнэтэ сыно. Дзмітравічы Кам. КОПСАВКА, КОПСАЎКА м. і ж. зневаж. Маруда. Копсавка прадэ, як мокрое горыть. Кустын Брэсц. Копсайка прышоў нарэшці, трэба было ішы помалей сунуціс. Шылін Бяроз. КОПСАТЫСЬ незак. экспр. 1. Павольна ісці. Копсатымэ баба, копсатымэ, а до нас дойдэ. Сварынь Драг. 2. Марудзіць. Шо там копсаешся довго? Кустын Брэсц. КОПТУР м. 1. Жалезны абруч на коле. Коваль наложыв коптур на колясо. Велута Лун. 2. Навес над печчу. Коптур трэба побылыты. Кустын Брэсц. КОПУХА м. і ж. Гл. копсавка. От і копуха ты, усе топчешса на одным месці. Альшаны Стол. КОПЭЦ м. Мурашнік. Мурашкі нагорнулі копца, на гэтом месці будут значыць ягоды хорошы, бо мурашкі знают, дэ лепі обжываціс. Шылін Бяроз. КОРАН м. Ануча. Трэба помыць коран, гразны. Бастынь Лун. КОРДУП, КУРДУП м. Бульба. Учора мы откопале кордуп. Арэхава Малар. У цітым році вродывся абы-якій курдуп. Ланская Малар. У нас ростэ нычогый курдуп. Яміца Малар. Вырослы добры курдупы. Ланская Малар. КОРМНІК, КОРМНЫК м. Адкормлены вяпрук. Хорошого кормніка дала маці вам. Шылін Бяроз. Вылэз кормнык на двір, а в хлів нияк ны загнаты. Гальцы Стол. Добрый кормнык у вас, нычого ны скажыш, удався ду ідла. Мікалаева Кам. КОРНАТКІЙ, КОРНАТКЫЙ, КУРНАТКІЙ прым. Кароткі. Корнаткій хвартух стаў як вымыла ў гарачой водзе. Шылін Бяроз. Корнатка одэжа ўжэ, трэба новэ ўсэ купляты. Сігневічы Бяроз. Курнаткый пінжак пушэв кравэць, от горэ. Мікалаева Кам. КОРОБ м. Дошкі, якімі накрываюць грэбень страхі. Шэ трэба короба зробэтэ і затягнутэ на стріху. Павіцце Кобр. КОРОБКА, КУРОБКА ж. 1. Драўляная аконная ці дзвярная рама. У дэрэвяной хаты вушакі на окна встаўляюцца, в кірнічной — коробка. Макраны Малар. Двэры чыпляюцца до коробкі. Забалацце Малар. 2. Абруч. Набы коробку на бочку. Сварынь Драг. 3. Плецены з саломы посуд, якім разносяць корм жывёле. У коробцы вотру-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁