нае Стол. Наложы ковмы у полумысок. Моталь Іван. Коума на славу выдалася смачная. Сямігосцічы Стол. КОМЕР, КОМІР, КОМНЕР, КОМНІР, КОМЭР, КУМІР, КУМНІР м. Каўнер. Круглого комера трэба у гэтэ плацце, будэ хорошы. Шылін Бяроз. В ёго усігды комір зашмуляный, як в трахторіста. Ланская Малар. Комнера нэдобрэ прышыла, трэба пэрэробляці. Пясчанка Бяроз. Прышый комніра до плаття. Шэбрын Брэсц. Пошылы кожуха бэз комэре. Ляхаўцы Малар. Кумір на ёго зашырокій. Макраны Малар. Кумнір ныколы ны выходыть з моды. Залессе Кобр. Памянш. к у м н е р ы к. Тыпэр ву всіх школьніков білы кумнерыкы. Кусцічы Кам. Кумнерыкі хорошы е в магазіны, купы дівчыны до плаття. Матыкалы Брэсц. КОМІНОК, КОМЫНОК м. 1. Навес над печчу, плітой. На комінкуві ліжалі запалкі. Мікалаева Кам. Змыты з комынка пыл. В. Якаўчыцы Жабін. 2. Карніз печы. Возьмы запалкы на комынку. Ляхавічы Драг. КОМІРКА ж. Кладоўка. Іды в комірку, возьмы там сала. Вулька Пін. КОМПОНОВАТЫ незак. Сябраваць. З ею ніхто нэ компонуе. Азарычы Пін. КОМЫЛГА ж. Чага. Комылга, кажуть, полезна, як хто знае. Радзеж Малар. КОМЭЛНЫК м. Вялікая лодка, выдаўбленая з цэлага дубовага камля. Комэлнык — с товстого дуба. Лапацін Пін. КОНАЎКА м. і ж. перан. Дурань. Вот жа конаўка, так конаўка, нічого не зразумеў. Бакуны Пруж. КОНДЫБА ж. Прылада для вымярэння зямлі. Кондыбыю міралы поле. Дастоева Іван. КОНІК м. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Коніка нэ прыбірай, і так печ побелімо, а ёго потом протрэш. Шылін Бяроз. КОНОДРЫСТ м. бат. Кураслеп (анемона). Конодрыст рано зацвіў у лесе. Велута Лун. КОНОЗДРА ж. Тое ж. У гэтым роцы много цвытэ коноздры. Какорыца Драг. КОНОПЛЫСКО, КОНОПЛЫШЧЭ, КОНОПЛЯНЫШЧЭ н. Поле, з якога сабралі каноплі. Поборонуй коноплыско. Барычэвічы Пін. Заоралы вжэ тое коноплышчэ. Олтуш Малар. На конопляныШчы пусадымо картоплі. Мікалаева Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁