козяк вырос. Навасёлкі Пруж. Кузякі рустуть в бырозувых лісах. Клейнікі Брэсц.
КОЗЯЧЫХА ж. іран. Жанчына з тонкімі і доўгімі нагамі. Ну і ногы ў козячыхы, ек шпычкы, тонкы і высокы. Корсунь Драг.
КОКОЛЬ, КОКЫЛ м. Куколь. Коб коколю мэнч росло, трэба семне просейваці лепш. Шылін Бяроз. Кокыл в жытовэ ростэ. Шэбрын Брэсц.
КОКОРА ж. Папярочнае мацаванне ў сярэдзіне лодкі. Продай мыні кокоры, буду лодку робыты. Гальцы Стол.
КОЛАЧЫК м. Частка бараны. Колачык робяць з дубцоў, забіваюць палкі ў колачы і шчэ зубы. Рубель Стол.
КОЛДУН м. Галушка з начынкай. Прынэсу грыбів і зварымо колдуна. Ляхаўцы Малар.
КОЛЕШНЯ, КОЛЭШНЯ ж. 1. Хлеў. Чырыз дурогу напротів хаты стуіт наша колешня, там находыцця скутэна. Індычы Кам. 2. Павець. У колэшні у нас лыжэть дрова. Заверша Драг.
КОЛЕЯ ж. Чыгунка. На колеі стояв товарняк. Корчыцы Кобр. Од нас далёко до колеі. Астрамечава Брэсц.
КОЛЁНІЯ ж. Хутар. Я піду на колёнію до родні. Крамно Драг.
КОЛЁСЦА мн. Прадаўгаватыя брускі з кольцамі, на якія падвешваюцца ніты. Колёсца трэба до кого йці просіці, коб зробіў, кросна хочу ставіці, ткацім. Шылін Бяроз.
КОЛЕГОВАЦІС незак. Сябраваць. Колеговаліс воны з Максею неколі, а зарэ мэнэ нэ забывают, як ёго нэ стало. Пясчанка Бяроз.
КОЛІЖАНКА ж. Сяброўка. Ідучы в школу, я захожу по коліжанку, бувало. Смолін Брэсц.
КОЛІЗУВАТЫ незак. Прышчэпліваць. Яблоні, грушы, вэшні колізують. Макраны Малар.
КОЛІСЬ, КУЛЕСЬ прысл. Калісьці, некалі. Колісь у нас клуба не було, а сёні е. Люсіна Ганц. Кулесь про радіво тылько чулі, а тыпэр пучті у каждуго е радіво і тылівізор. Мікалаева Кам.
КОЛО, КОЛЬ, КУЛУ прыназ. Каля. Коло стэны стояў дзіван. Пясчанка Бяроз. Ззаді коль потыліцы е долінка. Азарычы Пін. Кулу хаты був гурыдчык, там русле квіткі. Мікалаева Кам.
КОЛОДА, КУЛОДА ж. Камель. На березі речкі лежала колода. Церабяжоў Стол. Прывіз кулоду з поля
89 👁