КОБЫЛЕНКА ж. Ваўнянка. Кобыленкі мочымо, солімо, то добры грыбы. В. Якаўчыцы Жабін. КОБЫЛКА, КУБЭЛКА ж. Вочка ў ніце, праз якое працягваюць нітку асновы. Ты зробыла вэлыку кобылку. Камароўка Брэсц. Кубэлка прутэрлась, трэба звязаты нову. Мікалаева Кам. КОВБАК м. Калодка, на якой колюць дровы. Зрубылы мы з братом бырозового ковбака. Ваўкаставец Кам. КОВДОЛЕТЫ незак. Прасочвацца, выходзіць. Дэм ковдолев на хату, бо була закрыта люхта. Перавысь Малар. КОВЗАЛКА, КОВЗЯЛКА, КОЎЗАЛКА ж. Каток. Діты взялы конькы і пушлы на ковзалку. Смолін Брэсц. Дыты на лэджбах ковзяліс на ковзялцы. Мікалаева Кам. Дзеці ездзілі по коўзалцы. Пясчанка Бяроз. КОВЛАК м. зневаж. Звяглівы чалавек. Мій сусід геть ек той ковлак, зроду сваріця. Радастава Драг. КОВОРОТ м. 1. Калодзежны журавель. Цепер і коворотоў не відаць на селе. Люсіна Ганц. Зламався коворот, ныма як вудэ набраты. Мікалаева Кам. Коворота ставілі на зводові коло колодэзя, вон поднімаўса ўгору, а тоды вэдро опускалос, як ішы можна сказаці. Шылін Бяроз. 2. Вароты. Вітёр стукае коворотом, зачыны. Замшаны Малар. КОВРІТОК, КОВРОТОК, КОЛОВОРОДОК, КОЛОВРОДОК м., КОВОРУТКА ж. Калаўрот. Шэ вун коврітка ны здыймав з горы, шэ кудэля ны преджэна. Мельнікі Малар. У мэнэ вельмэ добрый ковроток. Рыкавічы Жабін. На коловородку хучій прасты ныткі. Дубраўкі Драг. Дай, Манё, свого коловродка льну на уток напрасты. Цвярдоўка Пін. Коворутку выныслы з хаты, бо прасты ны було чого. Лука Кобр. КОВЭНЧЫЦЦА незак. Мучыцца. Зробы шо, вырос і ковэнчыцца усэ жытте. Горск Бяроз. КОВЭШНЯ ж. Дрывотня. У ковэшні лэжать дрова. Вылазы Пін. КОГУТ, КУГУТ м. Певень. Мая кварцірантка купіла когута, і я згатавала бараболь. Гута Лях. Наш кугут так хорошэ спывае, шкода зныбуваты. Корчыцы Кобр. КОДЛО н. абразл. Радня. Гэтый Гнат з гультаюватуго кодла. Корчыцы Кобр. КОДЫК м. Кадык. Ну і в того хлопця кодык вылыкый. Ляхавічы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁