Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
цёўскім сельсавеце, дзе жылі татары. Тата'рка ж. Невялічкая рэчка, прыток Ласасянкі, якая працякае каля вёскі Бяляны, Караліно ў Баранавіцкім сельсавеце. Тата'ршчына ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Саннікаў над рэчкай Татаркам у Баранавіцкім сельсавеце. Тата'ршчына ж. Урочышча на паўночны захад ад вёскі Саломенка ў Капцёўскім сельсавеце. Ту'раў луг (лух). Урочышча, луг у Зарубіцкім лесе побач з вёскай Путна на ўсход ад вёскі Зарубічы ў Індурскім сельсавеце. Туро'ўскага са'жалка ж. Сажалка, штучны вадаём недалёка ад сядзібы ceляніна Туроўскага ў вёсцы Зарубічы ў Індурскім сельсавеце. Тэалі'н м. Урочышча ў гарадскім пасёлку Сапоцкін каля старога касцёла. У'збераж (узбераш) ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце. Удзе'шкі мн. Урочышча, мокрае балота на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Уну'каўшчына ж. Палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. У'сава к. Вёска (да 1964 года Вулька Даргунская) ў Сапоцкінскім пасялковым савеце. Носіць імя Героя Савецкага Саюза Віктара Міхайлавіча Усава. Фаршта'т м. Урочышча, старая назва занёманскай часткі Гродна з часоў княжання Вітаўта, вялікага князя літоўскага (1350-1430), дзе былі паселены немцы-прамыслоўцы. Федары'шкі мн. Урочышча, ceнажаць недалёка ад вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Фе'нькава н. Урочышча, мяшаны лес за 10 км на поўдзень ад горада Скідаля. Фо'люш м. Урочышча над ракой Ласасянкай на захад ад Гродна; тут некалі была сукнавальная фабрыка i фабрыка паясоў. Францу'зава тара ж. Узвышша на паўночны ўсход ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце. Фэ'рма, невялікі населены пункт, вёсачка ў Квасоўскім сельсавеце. Фз'рмянскае бало'та н. Урочышча, ceнажаць i выган сялян з вёскі Фэрма. Хамі'цкая рэ'чка ж. Старое рэчышча ракі Свіслачы на поўнач ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце. Хваты' мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, з 1972 года ўвайшла ў склад горада Скідаля. Хлебада'й м. Урочышча на захад ад вёскі Кругілікі ў Індурскім сельсавеце, былы маёнтак. Хліставі'чы мн. Вёска, былая ваколіца ў Квасоўскім сельсавеце. Хме'ляўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Хмяльні'цкія сажа'лкі мн. Сажалкі, рэшткі старога рэчышча ракі Свіслачы каля вёскі Лугавая (раней — Пацэнкі) у Індурскім сельсавеце. Цаге'льня ж. Урочышча (некалі тут размяшчалася цагельня) каля вёскі Дзекалавічы ў Квасоўскім сельсавеце. Цаге'льня ж. Урочышча на поўдзень ад вёскі Ліцвінкі ў Квасоўскім сельсавеце. Цві'клічы мн. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Цві'ляншчына ж. Урочышча, сенажаць на ўсход ад вёскі Капцёўка ў Капцёўскім сельсавеце. Цвінта'рушкі мн. Урочышча (некалі стаяў стары касцёл) у вёсцы Адэльск у Адэльскім сельсавеце. Церахо'ўскае бало'та м. Выган каля вёскі Горніца ў Капцёўскім сельсавеце. Цімо'шава н. Палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Караневічы ў Капцёўскім сельсавеце. Цыдо'вічы мн. Вёска ў Гожскім сельсавеце над рэчкай Гажанкай. Цыхуно'ў вятра'к м. Ветраны млын, які стаяў на ўзвышшы на захад ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце (быў уласнасцю Цыхуноў). Ця'глава н. Урочышча, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Навасёлкі ў Абухаўскім сельсавеце. Чарну'шка ж. Ручай, які працякае каля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вятрак, татаршчына, тураў, тэалін, удзешкі, узбераж, унукаўшчына, фарштат, федарышкі, фенькава, фзрмянскае, фолюш, французава, хаміцкая, хлебадай, хліставічы, хмеляўшчына, хмяльніцкія, цвіклічы, цвіляншчына, цвінтарушкі, церахоўскае, цяглава, цімошава, чарнушка
3 👁
 ◀  / 329  ▶