ні прыстае, ніякая культура. Капцёўка. 2. Прылада для першапачатковай апрацоўкі лёну. Спачатку лён трэш на ламак, а потым ужэ на церніцу. Бакуны.
Ламанцы мн. 1. Цёртая бульба ў выглядзе галушак, запечаная на капусных лістах. У Капцёўцы некалі такія ламанцы пяклі, дзеці натто любілі. Капцёўка.
Ламастаць незак. Бязлітасна рваць садавіну; латашыць. Малымі, бывало, як пойдзямо ламастаць па садох яблыкі, та ламастаем, пакуль хто ні напрэ. Пышкі.
Ламата ж. 1. Хваравітае адчуванне болю ў касцях, суставах, мышцах. У нас даўней, як у каго ламата ў касцях, та да балючага месца прыкладвалі сінюю гліну. Селюкі. Ламата нека ў суставах, месца ні находжу. Малая Альшанка. 2. Пра непаваротлівага, няўклюднага чалавека. От ужэ ламата, шагу зрабіць ні можа, кап што ні разбіць! Свіслач.
Ламачка ж. Драўляная прылада для першапачатковай апрацоўкі льну; прымітыўная церніца. Спяршы лён ламалі на ламачках, а пасля ўжэ церлі на церніцах. Карозічы.
Ламашыцца незак. Неспакойна спаць, варочацца. Як ляжа, та ламашыцца, аш надаесць. Квасоўка.
Ламбучок. Тонкая галінка. Глядзі, якісьці ламбучок пасадзіў, а якое дзераво вырасло. Цыдовічы.
Лані прысл. У мінулым годзе, летась. Лані жыто ні такое палёглае было, як у гэтым року. Пагараны.
Лантух м. груб. Вялікі жывот. Наела лантух, і ледво лазіць ціпер, нагнуцца ні можа. Казіміроўка.
Лапатка ж. 1. Драўляная прылада для капання торфу ўручную. Я сам, як папавыкідаў лапаткай торпу, та назаўтро рук ні мох падняць. Круглікі. 2. Дэталь у калаўроце ў выглядзе лапкі, з дапамогай якой прыводзіцца ў рух махавое кола. Лапатку і самому можна зрабіць с планачкі, нічого тут цяшкаго німа. Казіміроўка.
Лапатнік м. Качарэжнік. У нас у лапатніку стаяла качарга, лапата хлеп садзіць, а таксама і памяло. Бандары.
Лапатуха ж. Выгіб у лязе касы, як вынік няправільнага яе кляпання. Лапатуху, мусі, у касу ўвагнуў, касіць ні будзя. Агароднікі.
Лапаць незак. Лавіць. За ім гестапо ганяласо, паліцаі лапалі, і ні маглі злапаць. Аульс.
Лапоўка ж. Хабар. Ён, кажуць, лапоўку даў солтысу, кап у Германю дочку ні вывязлі. Індура.
Лапсярдак м. Доўгая мужчынская вопратка, лапсардак. Кажуць, яшчэ дзет мой насіў лапсярдак. Азёры.
Лапуны мн. Невялікія круглыя аладкі з цёртай бульбы, заправўленыя макам і цукрам. Адвары лапуноў на вячэру, даўно ні варыла. Бакуны.
102 👁