а ніяк ні магу ўспомніць, як называўсо. Бычкі.
Кручок м. Пячкур. Якая там рыба, адны кручке ў рэццы водзяцца. Балічы. Небялікая медная пасудзіна ў вяглядзе чаркі з ручкай для піцця гарэлкі. Як ачышчаў пажарыско, то знайшоў ашчэ Бэркаў кручок, ля, паглядзі які. Свіслач.
Крушня ж. Куча камення. Якое ў нас там поле было, нічого ні расло, адны крушні, камень, грэччына і тая ні хацела расці. Славічы.
Крывіндзя ж. Пра жанчыну, якая часто хварэе і мае дрэнны настрой. На гэту крывіндзю гляняш і сам скрывісса. Лаша.
Крышчыны мн. Астаткі ў дзежцы пасля хлебнага квасу. Квасу ўжэ німа, адны крышчыны ў дзешцы. Караневічы.
Крэнк м. Канец, смерць. Крэнк на іх прышоў, адгулялі панэ свае. Кунцаўшчына.
Крэнтам-бэнтам прысл. Бестурботна; гультаявата; ухіляючыся ад работы. Гэ, гэты чалавек пражыў свой век крэнтам-бэнтам, хіба ш што ён рабіў? Верцялішкі.
Кубарка ж. Бляшанка. Во, дай гэту кубарку, хай дзіця пагуляя. Каленікі. Бывало, накрышыш сабе ў кубарку тытуню і за дзень высмаліш. Сухая Даліна.
Кубатарка ж. Інкубатарка. Кубатаркі - нідобрыя куры, натто ш палахлівыя, паверху ходзяць. Свіслач.
Кубачкі мн. Белыя гарлачыкі. Нашы хлопцы на чайку сядуць і едуць рваць кубачкі, а яны такія харошыя-харошыя! Свіслач.
Кубрак м. Тужурка; мужчынская кароткая адзежына з самаробнага сукна. Хлопцы і мужчыны кубраке сабе шылі, а найбольш усе ў Крынках шылі. Бакуны.
Кудаса ж. Мяцеліца, завіруха, завея. Глядзі, на дварэ якая кудаса, свету ні відаць. Карозічы.
Кудраўцы мн. Кудзеркі. На маім кані кудраўцы уюцца (з нар. песні). Зарыца.
Куды-кольвяк, куды-кольвячы прысл. Куды-небудзь. Пайду куды-кольвячы, каб і гочы ні бачылі вас. Кульбакі. Ён можа кудыкольвяк і паступіць, бо вучыцца нікепско, голаў мая. Кадыш.
Кузака ж. Казяўка, кузурка. Ля, паглядзі, нека кузака паўзе, каб дзіця ні ўкусіла. Дарашэвічы.
Кука ж. дзіцяч. Ранка, болька. Ні бяры ножыка ў рукі, а то куку зробіш. Скраблякі.
Кукла ж. Заламаны і зблытаны пук жытніх сцяблін, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы. Мы куклы баяліса, абжыналі яе левай рукой і кідалі прас сябе, выносілі на дарогу. Клачкі. Від жаночай прычоскі - сабраныя ў касу і закручаныя ззаду валасы. У Кругліках дзяўке косы ўсе закручвалі у куклы, прыколвалі шпількамі; мода такая была
109 👁