Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Збярэмса i давай качаць калёса та ў вадзін канец гуліцы, та ў другі. Круглікі. Качаць качулку - гуЛьня хлопчыкаў з невялікім драўляным колкам. Я любіў качаць качулку, набегаяссаў ледво да хаты прывалачэсса. Клінчаны. Качур м. Качар. Качура пазнаць можно зразу, у хвасце закручаны пярынкі, галава блішчыць. Свіслач. Качуінец м. Рвсліна з жоўтымі кветкамі, якая расце ў мокрых месцах. Качынец, як расцвіце на лузі, та аж у вачах трамкаціць, жаўцея. Табала. Ка*ша ж. Страва з тоўчанай варанай бульбы. Некалі маці паставіць на стол гаршчок кашы, кожны чэ'рпая, стараяцца, кап сква(?ка палалуа. Путрышкі. Кваска ж. Драўляная пас.удзіна з клё-пак для хлебнага квасу. Кваскі былі меньшыя за дзешку, іх рабілі ў Байдарах, можно было купіць у Скідалі. Галавачы, КваснГк м. Страва з хлебнага квасу, бульбы, цыбулі. Постам, перад кэлядамі, больш кваснік варылі, с хлебам елі. Кунцаўшчына. Квітаваць незак. Разлічвацца, расквітвацца. Пры паляках такія падаткі былі, што ні кожны мох квітаваць, ні было чым. Гарны. Квістар м. устар. Жабрак, які хадзіў па людзях з бібліяй. Квэстар ні браў хлеба, яму давалі толькі грошы, ні меньш як 13 капеяк. Капіўёўка. . Керат м. Конны прывад малатарні, сячкарні. Запрагуць у керат дзве пары коняй, хлопцы паганяюцьу i малатарня аж буіць, малоціць. Батароўка. Кёйбал м. іран. устар. Хлопчык, хлапчук. Надаеў мне твой кейбал, усё таўчэцца i таўчэцца пад нагамі. Кунцаўшчына. Кёлб м. Пячкур. Бывало, як выскачыш з волакам на рэчку, так келбаў збанок i наловіш. Кунцаўшчына. Кёлзаць незак. Кілзаць. Гэтаго каня трэбо келзаць, а то панясе, i ні ўтрымаяш. Кругдікі. К&пал м. экспр. Галава. Як кепал ні варыць, та, брат, нічого ні будзя, навука сама ні пойдзя. Пракопавічы. Кёпнуць зак. экспр. Памерці. Myci, кепнуў, прышоў i на яго канец. Кунцаўшчына. Кілё.ж. Грыжа. Раней ніякіх аперацыяў на кілу ні рабілі, так i да смерці хадзіў. Балічы. Кілавёч м. груб. Пра таго, хто пазбаўлены зграбнасц), спрыту ў руках. Кілавачэ вы ўсе, дый годзі, нікудышнія людзі. Рагачы. Кілавы прым. Чалавек, хворы на грыжу. Myci, ён кілавы, за плугам хадзіць ні можа, ногі шыроко растаўляя. Сухмяні. Кілапар м. Няўдала прыгатаваная страва, баланда. Наварыць нейкаго кілапару i кажа: ernf Гродна. Кілёйша м. Касалап, крываногі чалавек. Кілейша, ідзе з нагі на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капі^ёўка, кач^інец, качўр, палал^а, чэрпая
20 👁
 ◀  / 246  ▶