Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
ПРАДМОВА АЎТАРА На працягу больш як дваццаці гадоў інспектарскай працы ў Гродзенскім аддзеле народней асветы мне ўдалося запісаць вусную народную творчасць, народныя песні, назвы палеткаў, урочышнаў, прытокаў малых рачулак, сажалкаў, азёраў, rapaдзішчаў, вадзяных млыноў, ветракоў, якія існавалі некалі на тэрыторыі Гродэенскага раёну. Але найбольшую цікавасць праяўляў я да жывой народней мовы. Міжвольна прыгадваў словы генілльнага польскага паэта Адама Міцкевіча: „На беларускай мове гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатал i самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно i цудоўна распра* цавана..." Як пісаў А. K. Сержпутоўскі; „Каб ясна зразумець сучаснае, трэба аглянуцца назад у глыбіню стагоддзяў i падслухаць, як раней жыў, думаў i верыў старажытны чалавек". Гэта i ■ натхніла мяне на складанне дыялектнага слоўніка Гродзенскага раёну. Я заўважыў, што лексічнае багацце гэтай мясцовасці вывучана i зафіксавана слаба. 3 лашырэннем літаратурнай мовы звужаецца сфера бытавання народных гаёорак, яны выходзяць з актыўнага ўжытку. Народныя гаворкі не павінны бясследна знікнуць. Гэта было б вялікай стратай для нашай культуры i навукі. Першыя спробы збірання i сістэматызацыі матэрыялаў для дыялектнага слоўніка Тродзенскага раёну пачынаюцца недзе ў 1939-40 гадах. Асноўная ж частка была запісана ў пасляваенны час. Я імкнуўся зафіксаваць жывую мову маіх землякоў, захаваць для нашчадкаў яе мілагучнасць, вобразнасць, тралнасць. Тут знайшлі свой адбітак шматвяковая гісторыя народу. Лічу патрэбным даць даведку аб Гродзенскім раёне і спіс населеных лунктаў раёну, народныя прыказкі, прымаўкі i фразеалагічныя спалучэнні. Дапамаглі мне ў працы жонка Марыя Аляксееўна, i сыны Пятро i Генадзь. Апанас Цыхун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 246  ▶