Капіца ж. Капа. Як сено ў капіцах, та ўжэ ністрашно, дажджом ні намочыць. Палаткова. Капота ж. 1. Жаночая хатняя сукенка без рукавоў. ЖоНка мая i ціпер мае сабе капоту, у хаці ходзіць. Бакуны. 2. Мужчынскае верхняеадзенне з шэрага сукна, з металічнымі бліскучымі гузікамі. У капотах ездзілі кедысьда касцёла, шыю іпадвязвалі жоўтымі хусцінкамі. Занявічы. 3. Від паліто. У нас капоты шылі с сваго сукна, нікаторыя шылі i c куплянаго. Кульбакі. 4. Бурка; шырокая i доўгая адзежына з даматканага сукна з башлыком. Як ехалі ў дарогу, та бралі с сабою капоты, надзеняш - i ні баісса ні дажджу, ні холаду. Дайлідкі. Капусніца ж. Белы матылёк, шкоднік капусты. Мы капусту заўсёды пасыпаям попялам, кап капусніца ні нападала. Кунцаўшчына. Капь'ітнік м. Сляды на снезе ад конскіх капытоў. Як будзяш ехаць па капытніку, та з дарогі ні ззаб'есса. Віцькі. Карабаваты прым., Загрубелы, каравы, шурпаты. Рукі зусім сталі карабаватыя, сухія, скура пазадзіралася. Адэльск. Карабёц м. Карабок, пасудзіна, сплеценая з лазы, саломы. У карабцэ добро было муку ў мяшку трымаць, ні псавалася. Бакуны. Караватка (i каравэтка) ж. Гальштук. Надзеня караватку, прыбярэцца i думая, што ён нешто неко. Салаўі. Я ні пан, каравэткі ні насіў. Балічьі; Каравэтку зрабіць - зарэзаць горла. Я сваму пятуху каравэтку зрабіў. Ацпяваў сваё. Пракопавічы. Каралёўскі прым. Дзяржаўны ў часы прыгону селянін, які тры дні працаваў на казённым полі i тры дні на сваім. Казалі, што ў нас палова мужыкоў вёскі была каралеўская, а другая палова - пану належала. Пад'ятлы. Каралюшча ж. Шкарлупіна яйца. Куранята ўжэ павыходзілі, толькі каралюшчы з яец засталіса. Хутар. Караспейка ж. Скараспелка. Караспейкі много ні садзяць, бо яна тулько з зямлі смашна, потым нісмашна. Сапоцкін. Караўл$дак м. Калаўрот. Во, натта ж добрыя караўлоткі Данілоўскі рабіў, лёхкія, прадзеш i ні чуяш. Свіслач. Карачп мн. груб. Ногі. Ты дзе гэта свае карачэ суняш, тут ідак месца німа. Лаша. Як піхануў, та той аш карачэ задраў. Круглікі. Карбія ж. Плецяная з лазы i саломы пасудзіна, з якой сейбіт рассяваў збожжа. Карбію павесіш перат сабой i сеяш жытоці другие збожо. Азеркі, Грандзічы. Кар к м. Карак. Здаецца, нідаўно начальнікам стаў, а карк во які наеў, аж блішчыць. Балічы. Каробачка ж. Невялікая, прадаўгаватай формы пасудзіна з вечкам, сплеценая з лазы i саломы для захоўвання велікодных пачастункаў. У каробачку маці наложыць усяго, i нясем свянціць. Кунцаўшчына
Дадатковыя словы
ззабесса, капьітнік, капўсніца, караўл<$дак, падятлы
4 👁