Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
вісіць, ніідзе, ашчэ дзед некалі купіў. Кунцаўшчына. Як зэгяр вельмі добра,якасна,акуратна. Хату, як зэгяр, выбудаваў,любо паглядзець.Індура. Зюзя ж. дзіцяч. Холад. Hi аччыняй, дзетачка, дзверы, там зюзя, прастудзісса. Хамякі. Зяб (зяп) м. Асенняе ўзворванне поля пад пасеў яравых, зябліва. Зяп пачыналі рано,як толькі снапэ звязуць. Квасоўка. Зяблене н. Зябліва. Чым раней зяблене пачнеш, тым ляпей, зямля перапрэя. Карозічы. Зяграты прым. Вірлавокі, з вялікімі вачыма. Сын, як капля вады, у татка ўдаўсо, такі самы зяграты. Адэльек. Зяграч м. Чалавек з вялікімі вачыма, вір'лавокі. Гэты зяграч i зноў паўзе да нас, патрэбны ён нам, як у мосці дзірка. Адэльск. i Ігліца ж. Ігліца 1. (Папярочны, клінападобны брусок для замацавання дошчак у дзвярах). Як узяты дзверы на ігліцы, та мацнейшыя, шчыльныя, ні раз'едуцца. Рацічы. 2. Іголкападобнае лісце хвойных дрэў. ігліцы сухой назграбаям i добро на падсціл каровам. Зарубічы. Ілья. м. Рэлігійнае свята 20 ліпеня. Прышоў Ілья - нарабіў гніля (прыказка). Прышоў Пятрок - апаў лісток, прышоў Ілья - апалі два, прышоў Іспас - лето ад нас. (Прыказка). Гожа. Імаць незак. Лавіць. Некалі рыбу пат карчамі імалі рукамі, ціпер i сеткаю ні зловіш. Баброўнікі. Як парве конь путо, та цэлы дзень будзеш імаць, хадзіць за ім. Лаша. Іугацца незак. Падаваць голас ca спецыяльным візгам (пра коней). Да нашай Дарэшкі ні падыйсці, так i іўгацца пачне, задам біць. Кунцаўшчына. К Каблук м. Дужка ў драўлянай баране, за якую зачапляецца ворчык. Як каблук зробляны з дубу або берасту, нігды ні паломіцца ў баране. Струбка. Каб&лка ж. Пятля ў нічальніцах кроснаў, праз якую працягваецца нітка асновы. Гэта сама марудна работа, пакуль прас кабылкі ўсе ніткі папрацягваяш. Каханова. Кавародак м. Калаўрот. У нас, у Азёрах, былі такія майстрэ, што кавароткі рабілі. Ліхачы. Кавёць незак. кукаваць. Кавала зязюля, кавала ды што яна куючы казала? (з нар. песні). Свіслач. Каваць камень - рабіць насечкі на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разедуцца
14 👁
 ◀  / 246  ▶