Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Зімагор м. Бабыль, халасцяк. У Бэрштах знаў аднаго зімагора, та ён жыў адзін у лесі, як воўк, у такой хаццЬі маленькай. Скідаль. Зіпнуць зак. Уздыхнуць. Ён свайму паропку i зіпнуць ні даваў, усё ганяў i ганяў. Круглікі. Злезавацца зак. Ліквідавацца, скасавацца. У Кругліках было дзесяць участкаў зямлі, з іх тры злезаваласо, бо людзей з іх выгнал,!, засталаса пустка. Круглікі. Злігаць незак. Слабець, памяншацца. Mapoc пачаў злігаць, адліг,а будзя. Скідаль. Зліпак м. Хлеб з клейкім мякішам. Зліпак некі атрымаўсо ні хлеб, муку, мусі, замного запарыла. Пагараны. Злыгаць зак. Праглынуць, прагна з'есці. Што ні дасі, усё качке злыгаюць, i ашчэ стаяць, голавы задраўшы. Свіслач. Зль'іднік м. Злыдзень. Злыдиік, ён нікому ў бядзе ні паможа, глядзіць, каб сам тулькі жыў. Гліняны. Злыдух м. 1. Toe, што злыднік. Злыдух гэта, ён ні да аднаго, та да другого, а ўсёроўно за нешто прычэпіцца. Адэльск. 2. Д'ябал, чорт, злы дух. Чуяця,вунь, як у коміні злыдух завывая, плача. Селюкі. Злігацца зак. Злыгацца, звязацца, золізіцца, завесці агульныя* сп-равы. Бабы, як злэгаюцца, та i вадой свянцонай ні ражжанеш. Пракопавічы. Ясь быў злэгаўсо з бугалтарам, жонку сваю кінуў. Адэльск. Злядаваць зак. Пакласці на воз (пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання - ляды - цяжкае бервяно. Я адзін мог злядаваць дзераво на вое, нават само тоўсто. Эйсманты. Змалянкосці прысл. 3 малых гадоў, з маленства, змалку. Ён i змалянКосуі ні меў добраго здаровя, i ціпер ні мая. Дарашэвічы. Змамзліць зак. груб. Прагна з'есці, зжэрці. Пры паляках я мог адразу змамзліць з паўкіля кракаўскай кілбасы, аля за што яе купіць было? Баброўня. Змануць зак. Унадзіцца, узяць звычай, моду. Як змане дзіця рано ўставаць, та рады німа, крычыць, нікому ўжэ спаць ні дасць. Гарны. Змануў на вечарынкі хадзіць, у хаці ні прыпыняяцца. Віцькі. Змеік м. Металічная трубКа ў смалярным катле для кандэнсацыі шкіпінару; змеявік. Як гоніш шкіпідар, та глядзіш, каб змеік быў ўвесь у вадзе. Рыбніца. Змыльнік м. Змылак. Гэто с такого велькаго куска толькі змыльнік адзін застаўса. Зялёная. Змысня прысл. Наўмысна, з намерам, свядрма. Мы ўжэ даўно ведал,!, што ён ўсё змысня робіць. Копанькі. Змэнчыцца зак. Змучыцца, стаміцца, знясіліцца. Жнучы, як змэнчымса, та вечарам ледво дахаты далезям, вячэраць ні хо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, зблізіцца, зесці, злыдйік, злыдўх, зльіднік, змалянкос^і, зманўць
5 👁
 ◀  / 246  ▶