дыліны прывёс, думаю новыя вокна рабіць. Славічы. Дымка ж. Насенне бульбы, цыбулі, яравізаванае шляхам утрымання ў цёплым месцы. Дымка-цыбуля расьце ляпяй, чэрві ні так нападаюць. Рудавіцы. Дыхт прысл. У самы раз, якраз. Але і адпілаваў дошку, дыхт падышла, як мая быць. Малая Жорнаўка. Дэбаць незак. Ісці дробнымі крокамі, нязграбна. Стары наш з кіёчкам ледво можа дэбаць каля хаты, да адрыны ні дойдзя. Каўпакі. Дэнка (дэнко) 1. Драўлянае вечка, накрыўка. Мясо, як пасоляць у цэбры, та дэнкам накрываюць, кап што ні ўлезло. Белева. 2. Кухонная дошка з ручкай. Гэто дэнко ашчэ Ігнась зрабіў пры немцах, палічэця, колькі рок служыць нам. Пагараны. Дэнтка ж. Веласіпедная камера. Дэнтка недзя прабіта, дух спуская. Вялікая Альшанка. Е Егдзіць незак. Ездзіць. Нашы ўсе да Лунай егдзяць па парасята, танней купіць, як у Індоры. Лаша. Едкі (еткі) прым. 1. Едкі, які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. З ялаўца натта еткі дым, вочы выядае. Свіслач. 2. Які добра есць. Еткі паршучок удаўсо, што ні дасі, ўсё вылахая. Круглікі. Елкі прым. Ёлкі, прагорклы (пра нясвежы тлушч і інш.) Гэту сланіну ні ямо, яна даўнейша, елка стала. Лікоўка. Ж Жаба ж. 1. Жаба. 2. Дэфект у самаробнай тканіне. Як я ткала, та ў міне кужаль глаткі такі, ні адной жабы ні было. Свіслач. Жаба цыцкі дасць: вельмі позна. Пакуль вы гэты загон дажнеця, та вам жаба цыцкі дасць. Дарашэвічы. Жабінец м. Жабнік. Мая баба казала, што жабінцам некалі лячылі, як сабака шалёны пакусая. Кажуць, памагаў. Лаша. Жабурэне мн. Жабіна ікра, жабурынне. Дзе жабурэне ў сажалках, там рыбы німа. Кунцаўшчына. Жадны займ., прым. Ніякі. Жадная жабрачка да нас ні заходзіла, ні была. Ніхто яе ні бачыў. Зарубічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁