рабіць нічога ні ўмея, заваліцца сабе і сядзіць. Дзекалавічы.
Дзяўчук ж. Дзяўчынка-падлетак. Яна малая ў нас, дзяўчук ашчэ, дзе ёй замуж ісці. Лаша.
Дойла (дойло) н. Вымя. Дойло у каровы добрае, а малака німа. Кунцаўшчына.
Дорнік м. Прабойнік. Дорнік з добрай сталі, ашчэ дзедаў, у любым жалезі дзірку праб'е. Рыдзелі.
Доўбянка ж. Даўбёнка. Доўбянка добра для круп, у ёй яны доўго ні псуюцца. Азеркі, Грандзічы.
Драбчак (драпчак) і драбчык (драпчык) м. Воз з гнутымі невялікімі драбінкамі, застаўленымі спераду і ззаду сплеценымі з лазы паўкашамі. Драпчак у кожнаго гаспадара быў, егдзілі да Індоры на торх. Лаша. У драпчык наложыш збожа і вязеш да Крынак прадаваць. Бакуны.
Драбы мн. Доўгі воз з драбінамі па баках для перавозкі снапоў сена, саломы. У нас вялікія драбы былі, больш дзьвюх коп снапоў можно было ўлажыць. Кунцаўшчына.
Драк м. Цяслярская прылада, драчка. Некалі сцены ў хатах лажылі пад драк, пілаваных ні было. Дзекалавічы.
Дракаваць незак. Падганяць пры дапамозе драчкі адно бервяно да другога. Гэтыя сцены наш Янак дракаваў, бачыця, як роўно дапусціў. Рацічы.
Драпач. Прымітыўны культыватар з драўлянай асновай і жалезнымі нерухомымі зубамі. Драпач, як пусціш глыбяй; так коні і ні пацягнуць, пыраю много было. Краневічы.
Драпачаваць незак. Культываваць, апрацоўваць зямлю драпачом. У нас спружыноўкі ні было, драпачом поле драпачавалі. Кунцаўшчына.
Драч м. 1. Цяслярская прылада, драчка. Нашу хату майстрэ ставілі пад драч, дзёрава было ніроўно. Адамавічы. 2. Паз ад драчкі. Вырубаць у сцяне драч ні так просто, трэбо ўмець добро. Дзекалавічы.
Драчыцца незак. Дражніцца. Стары чалавек, а ўзяў звычай з малымі драчыцца, кожнаму дасць мянюшку. Пагараны.
Дронг (дронх) м. Доўгі металічны вал, які злучае малатарню з конным прывадам і прыводзіць яе ў рух. Як малоцяць у машыну, глядзяць, кап салома на дронх ні накручваласа, а то цяшко коням. Малая Альшанка.
Дружбант (і дружко). Шафер. Первай дружцы файны дружбант папаўсо, пекны хлопяц. Вялікая Альшанка.. Ні помню, хто мой друшко быў, як Раіса замуш ішла. Свіслач.
Дружына ж. Сям'я, радня, сваякі. У нас велька дружына была — і бацько, і маці, і шасцёро сыноў. Круглікі.
Друнка ж. Жэрдка ў драбіне воза (іх дзве), на якой мацуюцца канцамі папярочныя планкі. У драбіні дзве дрункі, на друнку
107 👁