бабі плечы. Кунцаўшчына.
Гоншчык м. Смалакур. Я ўжэ больш трыццаць рок у смалярні гоншчыкам. Сабаляны.
Гоны мн. Вялікі падоўжаны кавалак поля, гоні. У нас весь палетак засявалі пшаніцай, толькі адны гоны жытам. Сухая Даліна.
Гопцас прысл. Нахабна. Ашалеў ці што, гопцас на людзей прэцца, ні глядзіць ні на кого. Баброўнікі.
Гоп-ца-ца! выкл. Вокліч, які ўжываецца, калі падкідваюць малое дзіця на руках уверх. Гоп-ца-ца! Гоп-ца-ца! Во, як мы высоко... Свіслач.
Горба ж. Куча. Цэла горба бульбы засталаса на полі ні накрыта, памерзня. Круглікі. Цэлу горбу снегу накруціло каля плота. Луцкаўляны.
Гостры прым. Востры. Нож у плузі як гостры, та і гараць лёхко, спраўней ідзе. Галынка.
Гоўтаць незак. Ледзь варушыць. Дзісь вецяр слабы, вятрак крыламі ледво гоўтая, малоць ні будзя. Грыўкі.
Гоц выкл. Скок, гоп (вокліч, якім суправаджаецца пераадоленне перашкоды). Ні кажы гоц, пакуль ні пераскочыш (прыказка) Індура.
Гоцкаць незак. Падкідаць на руках малое дзіця. Кінь дзіця гоцкаць, у яго ўжэ духе заняло ат твайго гоцканя. Балічы.
Гоцкі мн. Танцы, скокі, гульні. Дзісяй гоцкі, заўтра – гоцкі, будзям хадзіць бес сарочкі. (прымаўка). Круглікі.
Грабелькі мн. Жалезныя планкі з зубамі на канцах аглобляў для нацяжкі атосаў. Як грабелькі добрыя, та і атосы добро трымаюць аглоблі. Нямейшы.
Грабельня ж. Сельскагаспадарчая машына для зграбання сена, грабілка. Грабельня ні ў кожнаго гаспадара была, тулькі самыя багатыя мелі. Квасоўка.
Грабільне н. Грабільна (ручка ў граблях). Грабільне найлепшо з асіны, яно лёхкае такое, файно грабіць. Тапалёва.
Грабіць (і грабсці) незак. Зграбаць (сена). Німа такіх грабель, кеб грабілі ат сібе. (прыказка). Сухая Даліна. Як добрыя граблі, та і сено добро грапсці, складаць у капке. Сухая Даліна.
Градавы. Градавая серада – свята ў першую нядзелю пасля вялікадня. Градавую сераду ні ўсе святкавалі. Старыя казалі, калі хто будзя ў Градавую сераду рабіць, та грат паб'е ўсё збожо. Свіслач.
Градка ж. Палічка для ложак і місак. Я сама ашчэ помню, як маці паложыць на гратку лошкі, міске, і яны там сохнуць. Канчатка.
Грады мн., устар. Дзве жэрдкі, падвешаныя пад бэлькамі курнай хаты. На грады вешалі каўбасы, яны ў дыме вэндзіліся,
77 👁