Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
рэжкі). Пакуль вышываць, та ffспачатку стараюса выцяпкаць ніці, a тады ўжэ вышываю. Грыўкі. ВИшмыгаць зак. Астудзіць хату, часта адчыняючы дзверы. Дзеці чысто хату вышмыгалі, хоць ваўкоў ганяй, халадно. ГІаша. Вышчаканы дзеепрым. Балбатлівы, гаваркі. Гэты хлопяцдаволі вышчаканы, з ім i сабакі ні зорэшуцца. Сцяцкі. Выя'да м., ж. Той, хто надакучвае сваімі частымі дакорамі, папрокамі, напамінкамі. Выяда ні чалавек, i як ты з ім жывеш? Палаткова. Вэбак прысл. Побач, поруч. Сядайця вэбак, так больш месца будзя. Малая Жорнаўка. Вэ'длуг ррысл. У параўнанні; сугіраць (каго-небудзь). Вэдлуг сваёй жонкі ён даволі стары, ні пара ёй. Старая Дубавая. Вэдлуг той ўімы гэта намного цяплейша, ні такая i снежная. Жытародзь. Вэйдацца незак. Сноўдацца, сланяцца; хадзіць без справы. На работу яго ні хочуць браць, так i вэйдаяцца, марнуя час. Белева. Замуж ні вышла, так i вэйдаяцца адна, нікого ні мая. Круглікі. Вэнгяр м. Той, хто кастрыруе жывёлу. Вэнгяр у сяле, ідзі пакліч, хай i нашего паршучка вылажыць. Бакуны. Вядрунец м., вядранка ж. Кароўка сямікрапінкгвая, божая кароўка. У нас нікаторыя старыя вядранец на божу кароўку казалі, як хто хоча, так i называв. Кунцаўшчына. Вядранкі бываюць з пцці крапінкамі i з сямі крапінкамі. Забагонікі. Вяжаляс м. Выязныя, упрыгожаныя санкі. Як па-беларуску, назывуюцца - ні скажу, a ў нас - вяжалжі. Азяркі, Прандзічы. ВЯлікі: вялікая пятніца - апошняя пятніца ў тыдні перад вялікаднем. У вялікую пятніцу ўсе посцілі, ніхто ў рот нічого ні браў. Баранава. Вялікі пост - сямітыднёвы пост перад вялікаднем. У вялікі пост трэбо было посціць i дзецям, малака i таго ні можно было дуваць. Зарубічы. Вянец: браць вянец - вянчацца. Мы як бралі вянец, та ў Дзярэчыні ашчэ бацюшкай Надарынскі быў. Свіслач. Вярабятнік м. Дзікае шчаўе. Якое ў нас там поле было, адзін Bflpa6fljHiK рос, чырванеў. Караневічы. Вясёда устар. ж. Забава, пацеха, гульня, вясёлае правядзенне часу. На мярліны - гэта табе ні на вясёду ехаць, каму хочацца? Кунцаўшчына. / . , В/Гтроука ж. Ятроўка; жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Німа, брат, такіх вятроўкаў, каб у адной хаці ды мірно жылі, yce сварацца. Клачкі. ВятрбуКі мн. Басаножкі. Во, купіла сабе файныя вятроўкі; хоць ногі ні будуць прэць. Батароўка. Вяшак м. Вешалка. Павесь пальто на вяшак, вун там, каля самай шафы. Эйсмакты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйшмыгаць, вядр^нец, вятрбўкі, вігтроука, д^ваць, збрэшуцца, назыв^юцца
18 👁
 ◀  / 246  ▶