Татаршчына ж. Урочышча на паўночны захад ад вёскі Саломенка ў Капцёўскім сельсавеце.
Тураў луг (лух). Урочышча, луг у Зарубіцкім лесе побач з вёскай Путна на ўсход ад вёскі Зарубічы ў Індурскім сельсавеце.
Туроўскага сажалка ж. Сажалка, штучны вадаём недалёка ад сядзібы селяніна Туроўскага ў вёсцы Зарубічы ў Індурскім сельсавеце.
Тэалін м. Урочышча ў гарадскім пасёлку Сапоцкін каля старога касцёла.
Узбераж (узбераш) ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце.
Удзешкі мн. Урочышча, мокрае балота на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце.
Унукаўшчына ж. Палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце.
Усава н. Вёска (да 1964 года Вулька Даргунская) ў Сапоцкінскім пасялковым савеце. Носіць імя героя Віктара Міхайлавіча Усава.
Фарштат м. Урочышча, старая назва занеманскай часткі горада з часоў княжання Вітаўта, вялікага князя літоўскага (1350-1430), дзе былі паселены немцы-прамыслоўцы.
Федарышкі мн. Урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце.
Фенькава н. Урочышча, мяшаны лес за 10 км на поўдзень ад горада Скідаля.
Фолюш м. Урочышча над ракой Ласасянкай на захад ад Гродна; тут некалі была сукнавальная фабрыка і фабрыка паясоў.
Французава гара ж. Узвышша на паўночны ўсход ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце.
Фэрма, невялікі населены пункт, вёсачка ў Квасоўскім сельсавеце.
Фэрмянскае балота н. Урочышча, сенажаць і выган сялян з вёскі Фэрма.
Хаміцкая рэчка ж. Старое рэчышча ракі Свіслачы на поўнач ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце.
Хваты мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, з 1972 года ўвайшла ў склад горада Скідаля.
Хлебадай м. Урочышча на захад ад вёскі Кругілікі ў Індурскім сельсавеце, былы маёнтак.
Хліставічы мн. Вёска, былая ваколіца ў Квасоўскім сельсавеце.
Хмеляўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце.
Хмяльніцкія сажалкі мн. Сажалкі, рэшткі старога рэчышча ракі Свіслачы каля вёскі Лугавая (раней - Пацэнкі) у Індурскім сельсавеце.
114 👁