Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Татаршчына ж. Урочышча на паўночны захад ад вёскі СаломенкаўКапцёўскім сельсавеце. Тураў луг (лух). Урочышча, луг у Зарубіцкім лесе побач з вёскаў Путна на#ўсход ад вёскі Зарубічы ў Індурскім сельсавеце. Туроўскага сажалка ж. Сажалка, штучны вадаём недалёка ад сядзібы селяніна Туроўскага ў вёсцы Зарубічы ў Індурскім сельсавеце., Тэалін м. Урочышча ў гарадскім пасёлку Сапоцкін каля старог.а касцёла. Узбераж (узбераш). ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Ліхачы ў Парэцкім сельсавеце. Удзешкі мн. Урочышча, мокрае балота на ўсход ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Унукаўшчына ж. Палетак ворнай зямяі на поўнач ад вёскі Калбасіна ў Каробчыцкім сельсавеце. Усава н. Вёска (да 1964 года Вулька Даргунская) ў Сапоцкінскчм пасялковым савеце. Носіць імя героя Віктара Міхайлавіча Усава. ; Фарштат м. Урочышча, старая назва эанемаігскай часткі горада з часоў княжання Вітаўта, вялікага князя літоўскага (1350-1430), дзе былі паселены вемцы-прамысдоўцы. Федарышкі мн. Урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Пяслі ў Адэльскім сельсавеце. Фе'нькава н. Урочышча, мяшаны лес за 10 км на г.оўдзень ад горала Скідаля. Фоўюш м. Урочышча над р-' кой Ласасянкай на захад ад Гродна; тут некалі была сукнавальная фабрыка i фабрыка паясоў. Французава rapa ж. Узвышша на паўночны ўсход ад вёскі Падліпкі ў Адэльскім сельсавеце. Фэрма, невялікі населены пункт, вёсачка ў Квасоўскім сельсавеце. , Фэрмянскае балота н. Урочышча, сенажаць i выган сялян з вёскі Фурма., Хаміцкая рэчка ж. Старое рэчышча ракі Свіслачы на поўнач ад вёскі Свіслач у Квасоўскім сельсавеце. Хваты мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, з 1972 года ўвайшла ў склад горада Скідаля. Хлебадай м. Урочышча на захад ад вёскі Кругілікі ў Індурскім сельсавеце, былы маёнтак. Хліставічы мн. Вёска, былая ваколіца ў Квасоўскім сельсавеце. Хмеляўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Хмяльніцкія сажалкі мн. Сажалкі, рэшткі старога рэчышча ракі Свіслачы каля вёскі Лугавая (раней - Пацэнкі) у Індурскім сельсавеце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ф^рма, фенькава, фо^юш
2 👁
 ◀  / 246  ▶