Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
чы (Квасоўскі сельсавет). Панскі агарод м. Урочышча каля вёскі Парэчча ў Парэцкім сельсавеце. Тут растуць тры вялізныя дубы. Адзін з іх мае ў абводзе 7,20 м. Дуб з выгаралым дуплом. Да 1939 года ў дупле была маленькая каплічка. Каля дуба мясцовыя жыхары адпраўлялі маёвыя маленні, набажэнства. Гэтаму дубу, кажуць, больш як 500 год. Лічыцца за найстарэйшае дрэва былой Гродзенскай пушчы. , Панямунь н. Вёска ў Путрышкаўскім сельсавеце. 3 палацам паляўнічым з часоў польскага караля Станіслава Аўгуста, у якім ён часта бываў. Некалі ён належаў вядомаму польскаму пісьменніку Ю. У. Нямцэвічу. Тут часта адпачываў са сваёй сям'ёй акадэмік Я. Ф. Карскі, а таксама польская пісьменніца Э.Ажэшка i этнограф - фалькларыст Ян Карловіч. Панямунь н. Назва часткі вёскі Жукевічы ў Капцёўскім сельсавеце. t V Папоўская мяжа ж. Урочышча, шырокая мяжа, якая раздзяляла папоўскую землю i сялянскую, на захад ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Папоўшчына ж. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Дубніца ў Баранавіцкім сельсавеце. Парічча н. Мястэчка - цэнтр Парэцкага сельсавета, за 30 км на ўсход ад Гродна. Раней называлася „Друскенікі". Пацэнская сажалка жгСтарое рэчышча ракі Свіслач каля былой аколіцы Пацэнкі (цяпер Лугавая) у Індурскім сельсавеце. Пацяруб (пацяроп) м. Урочышча, лясок на ўсход ад вёскі Капцёўкі ў Купцёўскім сельсавеце. Перабітка ж. Невялікі ручай, які выцякае з балота каля вёскі Рудавіцы, у Квасоўскім сельсавеце. Пенякі' мн. Урочышча побач з вёскай Табольская Будка ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Пералоўи м. Вёска ў Гожскім сельсавеце, на правым беразе Нёмна. У ёй у ХІУ ст. быў пагранічны літоўскі замак, тут у 1378 годзе адбылася бітва літвінаў з крыжаносцамі. Пескі мн. Урочышча недалёка ад вёскі Віцькі ў Капцёўскім сельсавеце. Печышча м. Урочышча, высокі гліністы бераг над рэчкай Лашанкай на поўдзень ад вёскі Лаша ў Індурскім сельсавеце. ' Піліпка гара' ж. Піліпава тара, урочышча, сенажаць над ракой Свіслаччу, побач з урочышчам Вайтоўшчына. Піявічыны мн. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Піявічыны - гэта сенакос наш так называўцца, бо много піявіц было за мосцікам. Цыдовічы. Плаві.нска ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на захад ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

к^пцёўскім, называ^цца, пацяр<^б, перало^й, сямёй
4 👁
 ◀  / 246  ▶