Куляшоўка - гэто хутар, дзе Куляшэ жыл.і. Сапоцкін. Куляшоўка ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад г. п, Сапоцкін, за рэчкай Свянціцай.. Крыніца на Камяністым ж. Крыніца на камяністай глебе, на захад aq вёскі Цыдовічы ў Гожскім сельсавеце. Крыніцы мн. Палетак ворнай зямлі каля вёскі Віцькі ў Квасоўскімусельсавеце. Кунцаўшчына ж. Вёска ў Індурскім сельсавеце на поўдзень ад вёскі Лаша. Кажуць, да 1855 года яна называлася Капцоўкай, пазней перайшла да пана Яна Кунца, стала называцца Кунцаўшчынай. Купісты луг м. Урочышча, мокры луг з купінамі на паўднёвы ўсход ад вёскі Гібулічы ў Каробчыцкім сельсавеце. Купісьцік м. Урочышча, лугз купінамі травы на поўнач ад вёскі Каханова ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Курга'н м. Урочышча, лес паміж вёскамі Селюкі i Загорцы ў Абухаўскім сельсавеце. Курга'н м. Насыпаны высокі ўзгорак на балоце на поўдзень ад вёскі Сухая Даліна, над ракой Свіслаччу ў Індурскім сельсавеце. Кажуць, што Курган швэды насыпалі. Землю шапкамі насілі i сыпаліўНекі важны швэд у ім пахаваны. Сухая Даліна. Курган м. Урочышча, насыпаны ўзгорачак зямлі, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Яскевічы ў Індурскім сельсавеце. Лабна - Агароднікі н. Вёска ў Гінавіцкім сельсавеце. Лакно н. Вёска калл возера ў Азёрскім сельсавеце. Ланявічы мн. Частка вёскі Ліцвінак у Квасоўскім сельсавеце. Жыхары гэтай часткі вёскі лічыліся казённымі сялянамі, на паншчыну не хадзілі. У іх было ў два разы больш зямлі. Лапенкі мн. Вёска ў Грандзіцкім сельсавеце. Лазо'ўка ж. Невялікая рэчка на поўная ад вёскі Галавачы ў Верцялішкаўскім сельсавеце (бас. Нёмана). Лазы мун. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ласася'нка ж. Рэчка, левы прыток Нёмана ў Баранавіцкім сельсареце. Ласосна ж. Вёска ў Баранавіцкім сельсавеце над рэчкай Ласаслнкай; некалі тут была фабрыка бллізны (выраблялі дарагія абруузы, паясы), фабрыка сукна, два вадзяныя млыны. Луша ж. Вёска Пяслі, якая да 1652 года называлася Лаша. Лаша ж. Вёска над рэчкай Лашанкай у індурскім сельсавеце. Радзіма заснавальніка беларускага мовазнаўства i філалогіі акадэміка Яфіма Фёдаравіча Карскага. Леистры мн. Урочышча на поўнач, ад вёскі Кунцаўшчына ў Індурскім сельсавеце, над рэчкай Лашанкай; нізкая, заўсёды мокруая мясціна. Лётаўка ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі на поўнач ад вёскі
Дадатковыя словы
л^ша, лазоўка, ласасянка, м^н, скім^сельсавеце, сыпалі^некі
2 👁