Даўжыня - 20 км.
Кавалёўка ж. Урочышча, сенажаць каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце, над ракой Свіслаччу і яе прытокам - Кавалёўкай.
Каваліцкая рэчка ж. Частка рэчкі Лашанкі, прытока ракі Свіслачы, каля вёскі Кавалічы ў Індурскім сельсавеце.
Кавалкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Забагонікі ў Верцялішкаўскім сельсавеце.
Кадаўб (кадаўп) м. Назва крыніцы ва ўрочышчы Плавінскім недалёка ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Кадаўб - гэта дубовая бочка без дна, што ўстаўлена ў зрой, таму і крыніца называецца Кадаўб. Клінчаны.
Казёнкі мн. Урочышча, лес каля вёскі Табольская Будка ў Верцялішкаўскім сельсавеце.
Калачык м. Урочышча, могілкі, на захад ад вёскі Луцкаўляны ў Індурскім сельсавеце.
Калачоўскі палетак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай глебай на поўнач ад вёскі Пагараны ў Капцёўскім сельсавеце.
Калбікаўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце.
Калодчык (калоччык) м. Крыніца на ўсход ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце.
Каложа ж. Урочышча, старая назва часткі горада Гродна, паселішча каля царквы Каложы. Князь Вітаўт у ХІУ ст., пасля паходу на Пскоў прывёз захопленых палонных, пасяліў іх каля замка і назваў гэта месца Каложай, якая была і ў Пскове. Адсюль і царква Барыса і Глеба стала называцца Каложай.
Калода ж. Невялікі ручай у лесе побач вёскі Казіміроўкі ў Путрышкаўскім сельсавеце.
Каменачка ж. Рэчка, правы прыток ракі Ласасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце.
Каменка ж. Невялікая рэчка, якая цячэ каля вёскі Каменка ў Каробчыцкім сельсавеце і ўпадае ў раку Ласасянку.
Каменная дарога ж. Старая, мошчаная, залітая бетонам дарога ва ўрочышчы Пескі ў Квасоўскім сельсавеце.
Каменіца ж. Урочышча, поле недалёка ад вёскі Дубавая ў Індурскім сельсавеце. На Каменіцы земля ніважная, адны каменя, нічого ні расце. Адэльск.
Камінарава студня ж. Старая студня ў вёсцы Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Назва ад камінар (селянін, пры паляках хадзіў у Гродна чысціць каміны).
Камлатчына (камлаччына) ж. Урочышча, балоцістае месца на ўсход ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце.
Камяністае н. Урочышча, хутар з 3-х хатаў на захад ад вёскі
105 👁