Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Даўжыня,- 20 км. Кавалёўка ж. Урочышча, сенажаць каля вёскі Балічы ў Індурскім сельсавеце, над ракой Свіслаччу i яе прытокам - Кавалёўкай. „ Каваліцкая рэчка ж. Частка рэчкі Лашанкі, прытока ракі Свіслачы,крля вёскі Кавалічы ў Індурскім сельсавеце. Кава*лкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Забагоўікі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Кадаўб (кадаўп) м. Назва крыніцы ва ўрочышчы Плавінскім недалёка ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. Кадаўб гэта дубовая бочка без дна, што ўстаўлена ў эрой, таму i крыніца называецца Кадаўб. Клінчаны. Казёнкі мн. Урочышча, лес каля вёскі Табольская Будка ў Верцялуішкаўскім сельсавеце. Калачык м. Урочышча, могілкі, на захад ад вёскі Луцкаўляны ў Індурскім сельсавеце. Калачоўскі палетак м. Урочышча, палетак ворнай зямлі з пясчанай глебай на поўнач ад вёскі Лагараны ў Капцёўскім сельсавеце. Калбікаўшчына ж. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Скамарошкі ў Каробчыцкім сельсавеце. Кало*дчык (калоччык) м. Крыніца на ўсход ад вёскі Бакуны ў Каробчыцкім сельсавеце. , Каложа ж. Урочышча, старая назва часткі горада Гродна, паселішча каля царквы Каложы. Князь Вітаўт у ХІУ ст., пасля паходу на Пскоў прывёз захопленых палонных, пасяліў іх каля замка i назваў гэта месца Каложай, якая была i ў Пскове. Адсюль i jj,a p к в a Барыса i Г леба стала называцца Каложай. Калода ж. Невялікі ручай у лесе побач вёскі Казіміроўкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. 'Каменачка ж. Рэчка, правы прыток ракі Ласасянкі ў Каробчыцкім сельсавеце.. Каменка ж. Невялікая рэчка, якая цячэ каля вёскі Каменка ў Каробчыцкім сельсавеце i ўпадае ў раку Ласасянку. Каменная дарога ж. Старая, мошчаная, залітая бетонам дарога ва ўрочышчы Пескі ў Квасоўскім сельсавеце. Каменіца ж. Урочышча, поле недалёка ад вёскі Дубавая ў індурскім сельсавеце. На Каменіцы земля ніважная, адны каменя, нічого ні расце. Адэльск. Камінарава студня ж. Старая студня ў вёсцы Гібулічы ў Капцёўскім сельсавеце. Назва ад камінар (селянін, пры паляках хадзіў уўГродна чысціць каміны). Камлатчына (камлаччына) ж Урочышча, балоцістае месца на ўсход ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Камяністае н. Урочышча, хутар з 3-х хатаў на захад ад вёскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баго^ікі, верцял^ішкаўскім, дарбга, рышка^скім, у^гродна
1 👁
 ◀  / 246  ▶