АНАМАСТЫКА
ТАПАНІМІЯ І ГІДРАНІМІЯ БАСЕЙНА РАКІ СВІСЛАЧ
Незвычайныя мясціны, загадкавыя назвы з дзяцінства знаёмых урочышчаў, апавяданні людзей пра колішнія здарэнні і падзеі, трапныя народныя выразы і словы прыцягнулі ўвагу і прымусілі задумацца над імі, зафіксаваць, зберагчы ўвесь гэты скарб ад забыцця.
Напачатку зацікавіла рака Свіслач, яе прытокі. Тут прайшлі мае дзіцячыя і юнацкія гады, тут пешкі прайшоў ад яе вытоку да самага вусця. Запісаў назвы прытокаў, віроў, крыніцаў, лугоў, сенажацяў, вадзяных млыноў, урочышчаў.
Звяртаюць на сябе ўвагу тапанімічныя назвы з формамі, характэрнымі для мовы нашых літоўскіх суседзяў: Верцялішкі, Путрышкі, Эйшышкі, Раці, Клоні, Гірэлі, асабліва назвы былых палеткаў ворнай зямлі: Алудзі, Брузгі, Бочкаўнішкі, Бувішкі, Васарабы, Васігеры, Вярэйкі, Гардзішкі, Гігянюшкі, Гэйшышкі, Гірэлі, Гога, Грамзы, Грандзічы, Дзяўгуты, Емша, Думбло, Жвегра, Закішкі, Зокушкі, Індура, Кан, Клоні, Копсата, Котра, Кудабелішкі, Кужышкі, Лабна, Лаша, Лёйстры, Лэйгабалі; Лявош, Марцёлішкі, Мішкенікі, Продзі, Путрышкі, Пыра, Песлі, Шмургіні, Шулайце, Ягінты і іншыя.
Апрача тапанімічных назваў з формамі, характэрнымі для літоўскай мовы, мяне зацікавілі назвы населеных пунктаў і рачных аб'ектаў, Яцвягаў – аднаго з старажытных заходнябалцкіх плямёнаў, што да 13 ст. насяляла тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нарач. Можна меркаваць, што з Яцвягамі звязаныя назвы населеных пунктаў Лунна, Воўпа, Бершты, Кандакі, Дзергеле і іншыя. Да сённяшняга часу памяць пра яцвягаў захавалася у назвах вёскаў і ракі ў Гродзенскім раёне, гэта: Ятвезі – урочышча (былая вёска ў Баранавіцкім сельсавеце), Яцвезь – вёска ў Васілёвіцкім сельсавеце, Котра – рака ў Абухаўскім сельсавеце.
Аўтар кніжкі „Гісторыя Літоўскай дзяржавы з найстаражытнейшых часоў" (1889) П. Д. Бранцаў адносна Яцвягаў, якія жылі на тэрыторыі Гродзенскага раёна (відаць, раён в. Котра) пісаў: „І ў цяперашні час на ўсход ад Гродна, у ваколіцах мястэчка Скідаль, жыве насельніцтва праваслаўнага веравызвання, размаўляе па-беларуску, але з нейкім асаблівым вымаўленнем.
Яно адрозніваецца ад іншых беларусцаў смуглым колерам
85 👁