Пусці свіню пад стол, та яна залезе і на стол. Дзекалавічы. Пусціўся ў сабачую шкуру. Адэльск. Рабі нябожа, та і бог дапаможа. Мігова. Рабіць на показкі. Чэхаўшчына. Рабіць па канец рук. Караліно. Рабіць абы з рук. Старая Руда. Рабіць абы дзень да вечара. Парэчча. Рабіць, як баран на трыбух. Карозічы. Работа не воўк — у лес не пабяжыць. Перстунь. Работы да самай суботы. Радзевічы. Рад бы касіць, ды няма каму касу насіць. Яцвезь. Радаваўся старац, што пражыў марац, а прышоў май — і паняслі ў гай. Старая Дубавая. Раз радзіла маць, раз трэба і паміраць. Ласосна. Ранак-панак. Перстунь. Раней гнаў пан, а ціпер — план. Бакуны. Ранняя птушачка зубкі калупае, а позная птушачка вочкі працірае. Доргунь. Расце на лес гледзячы. Кашэўнікі. Расцэнкі, як гармонік, як хочаш, так і расцягай. Аульс. Рыбка ў рацэ, а не ў руцэ. Сухая Даліна. Рызыкант на ўвесь кант. Сабаляны. Сабака брэша — вецер носіць. Радзевічы. Сабакі не брахалі, а сало ўкралі. Жытародзь. Сабака і на бога брэша. Пруды. Сава не прывядзе сакала, такога чорта, як і сама. Лойкі. Сады садзі і ў маладосці і ў старосці. Малахавічы. Садзі там вішню, дзе зямля лішня. Салаўі. Салаўя баснямі не кормяць. Караліно. Сам не гам і каму не дам. Баранавічы. Сані наладзіў, а каня няма. Гліняны. Сваіх многа, а як прыдзецца жаніцца, няма за каго зачапіцца. Табала. Сваё дзіця не кацянё, за плот не выкіняш. Адэльск. Свайго злодзея не ўпільнуеш. Капцёўка. Свайго кепскага не хвалі, а чужога добрага не гань. Копанькі. Свату перша чарка і перша палка. Каўпакі. Свая кашуля бліжэй цела. Скраблякі. Свая хатка, што родная матка. Баяры. Свет не без добрых людзей. Гарны. Свет вялікі, а дзецца няма куды. Караневічы. Свіне не да парасят, калі яе смаляць. Цыдовічы. Свіня пройдзе і то рохне, а чалавек не адазвецца. Свіслач. Свістаў, пакуль дастаў, папасвішчаш, пакуль ззышчаш. Рацічы. Свішчы, не свішчы, а салаўём не будзеш. Навумавічы
106 👁