Старонка 19
◀ / 246 ▶
ды канец дзягі балэнтаецца, ні можа зашпіліць. Рагачы. Балюшчы прым. Балючы. А рана тая доўго ні гавіласа, балюшчая, што хоць на сцену лесь. Салаўі. Баляноўка ж. Даваеннай маркі веласіпед з драўлянымі абадамі, з шырокімі шынамі. У нашаго Стася ашчэ польская баляноўка есць, добро егдзіць па пясчанай дарозі. Квасоўка. Бамбале мн. Пухіры на целе ад укусаў камара. Камарэ пана-кусвалі ногі, аж бамбале павыскоквалі, ні вытрымаць. Адэльск. Бамбэрас м. Шматгадовая расліна, каля метра вышыні, з прадаўгаватымі лісткамі, цвіце ружова-сінімі кветачкамі, утвараючы жывую агароджу. Праз бамбэрас ні пралезяш, густы, коляцца. Кунцаўшчына. На гарэ каля старога замка такі бамбэрас, што як пралазілі, та чысто ногі паабдзіралі. Ласосна. Банкачэ мн. Авадні. Банкачэ жыць ні даюць, каровы гілазуюць, уцякаюць у кустэ. Сабаляны. Банкі мн. 1. Бурбалкі на вадзе ў час дажджу. Мусі, задажджыцца, нат на лужынах банкі стаяць. Кунцаўшчына. 2. Мыльныя бурбалкі. Дзяцьмі збярэмса, наробім мыла і давай пускаць банкі на воду, чые даўжэй прастаяць. Луцкаўляны. Банталацца незак. Матляцца. Карові, каб дахаты ні ўцякала с пашы, на шыю вешалі на вяроўцы калок. Калок банталаяцца, б'е па нагах, і карова ні ўцячэ. Кунцаўшчына. Прывяжы ляпей вяроўку да воза, хай ні банталаяцца. Кавалічы. Барабан м. Мачавы пузыр (з свінні, выкачаны ў попелі, надуты паветрам і высушаны, з гарошкам у сярэдзіне) для забавы дзецям. Помню, як заколюць паршука, та тато с лосіка нам рабіў барабан. Кунцаўшчына. Барабуля ж. Бульба. На вячэру зварылі барабулі, с квасам паямо. Бычкі. Караневічы. Баранцовы прым.: баранцовае небо – пакрытае перыстымі хмаркамі неба. Небо стало зусім баранцовым, мусі, непагадзь будзя. Бакуны. Барбара ж. Вяроўка з кручаных дубцоў для прывязвання плыта да берагу ў час стаянкі. Скідай ганавіцы, скачы на барбару, трымай гартволь! Селюкі. Барвінец м. Барвенак (шматгадовая травяністая расліна). Барвінец зялёны, ды па саду паслаўсо, а мой мілы чарнабровы па людзях сланяўсо (з нар. песні). Адэльск. Барджэй прысл. Жывей, хутчэй, шпарчэй. Барджэй ідзі, каб ні спазніўсо на аўтобус. Табала. Барджэй сядай, ды паедзям. Вярцялішкі. Барліночак м. Барвенак. У нас у гародзі заўсёды барліночак рос, мама сеяла, як хто замуж ішоў – бралі. Круглікі. Барыла (барыло) м. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Некі барыло прышоў, мусі, які начальнік? Гожа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 246 ▶