Вясняны дзень корміць рок. Рыбніца.
Галавою сцяны не праб'еш. Абуховічы.
Галлем, быську, каля плота, якая плата, такая работа. Ніжнія Пагараны.
Галоднай куме - хлеб на ўме. Сабаляны.
Гара з гарой не ззыдзецца, а чалавек з чалавекам ззыдзецца. Табала.
Гарбатага толькі магіла выправіць. Палаткова.
Гаркае, як сабака. Доргунь.
Гарэлка на ногі нікога не паставіла. Свіслач.
Гасцям гадзі і сябе глядзі. Рудавіцы.
Гаспадарку вясці - не барадой трасці. Круглікі.
Гнілому цяляці хвост абарвалі. Свіслач.
Гной адвязеш - хлеба прывязеш. Адамавічы.
Год на год не прыходзіцца. Індура.
Гола, хоць шаром пакаці. Рагачы.
Голад не цётка, піражка не дасць. Агароднікі.
Голад у свет гоніць. Рыдзелі.
Голуб міру ўецца, капіталіст трасецца. Малахавічы.
Голы і поля не пяройдзя. Зарыца.
Голы, як бізун. Малахавічы.
Голы разбоя не баіцца. Адэльск.
Гора скача, гора плача, гора песенькі пяе. Казіміроўка.
Горка есці і шкада кідаць. Хамуты.
Горка рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць. Пагараны.
Горка рэдзька, ды ядуць, ліха замужам, да ідуць.
Горка есці, ды шкада кідаць. Сухая Даліна.
Горла шырока, ды кішка тонка. Грандзічы.
Горш таму наску, што ў пяску. Свіслач.
Грамніца - зімы палавіца. Скраблякі.
Грошы шчот любяць. Дубоўка.
Грошай, як у чорта. Караневічы.
Грошы, як вада, ідуць. Кунцаўшчына.
Грыбоў хоць граблямі заграбай. Луцкаўляны.
Гультай за работу - мазалі за рукі. Дарашэвічы.
Гусь свіне не таварыш. Кругляны.
Дабры ўсе бабры, адна выдра ліхая, бо яе доля такая. Зарыца.
Давалі ды з рук не пускалі. Луцкаўляны.
Даваць храпака. Пракопавічы.
Давясці да халоднай вады. Саломенка.
Дагадзіў, як ксёндз Магдулі. Путрышкі.
Дажыўся да ручкі. Цвіклічы.
Дажыліся палякі, што ні хлеба, ні табакі. Баранава.
Дай божа і нашаму цяляці ваўка дагнаці. Свіслач.
Дай, божа, у добры час сказаць, а ў ліхі прамаўчаць. Кукалі.
96 👁