Ялавец м. Ядловец. Дзе ялавец рос, та усе гоўца пасвілі, нічого ні расло. Горніца. Ялавіна ж. Цаліна. Зямля нічэпана, ялавіна, тут ні знаеш, як с плугам даступіцца да яе. Круглікі. Ялац м. Ялец, рыба сямейства карпавых. Ялцы як далі ў волак, та аш куль ні вытрымаў. Балічы. Ямачка ж. Вочка на клубні. Як много ямачак на бульбіні, та і пад кальвам бульбы будзя много. Васілевічы. Ямнік м. Парода норных сабак; такса. У нас быў ямнік, такі на крывых ношках, лісу з нары так і выпра, дастаня. Гродна. Яраплан м. Самалёт. Пры паляках яраплан раз быў сеў на адрыну, стрэху праламаў, я сам бачыў. Рудавіцы. Яры прым. Падкі да жанчын. Ён і ў маладосьці быў яры да кабет, а ціпер, пат старасьць і зусім здурэў. Копанькі. Ясек м. Невялікая дэкаратыўная падушачка, ясік. Я сама вышывала гэты ясек, ашчэ трэбо два такіх на другую канапу. Лойкі. Ясёнка ж. Дэмісезоннае паліто. Даўней у ясёнках тулькі панэ хадзілі, хто там з нас у іх хадзіў. Рацічы. Яціца ж. Крылатае насякомае, аўсянік. Яціцу вельмі любіць рыба, наядаяцца так, аж пэнкая. Яе любяць птушкі, нават лятучыя мышы. Пагараны. Яцьвягі мн. м. Назва жыхароў вёскі Яцвезь у Васілевіцкім сельсавеце. Як немяц быў, та яцьвягаў, кажуць, много вывяз і, мусі, пастраляў. Сінявічы. Ячменіска н. Ячменішча. Як пажнуць, так ячменіско стараяса жывей згараць, каб доўго ні ляжало. Бакуны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁