каля плашчаніцы. Мы, дзяўчата, хадзілі спяваць на клірас, а афяру давалі тулькі старыя бабы. Коматава.
Афяравацца зак. Даць клятву, абяцанне. Некалі афяраваліса схадзіць ў Журовічы, пакланіцца іконі божай мацяры; хадзілі і старыя і малыя. Клачкі.
Ахойваць незак. Абгаворваць, чарніць. Падло, нідобра баба, усіх паччыстую ахойвае, адна яна добра. Рудавіцы.
Аходжвацца незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Наш тато заўсёды аходжваўсо да цямна, а вечарам плёў кошыкі, альбо вязаў волак. Рагачы.
Ацарапіць зак. Ачарэпіць, абняць рукамі. Налізаўса, як трэбо, ацарапіў дзераво і стаіць, пакуль ні зваліцца. Зарыца.
Ацепкацца зак. Растрапацца (пра краі тканіны, адзежы). Рукавэ могуць зусім ацёпкацца, доўго не находзіш. Лікоўка.
Аціца ж. мн. Аўсянік, крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка. На аціцу рыбу добро лавіць, як закіняш вудачку, так і схопіць, тулькі цягай. Прывалка.
Ацюпіш выкл. Вокліч, якім адганяюць куранят. Ацюпіш! Ацюпіш! Пашлі пат курыцу! Лугавая.
Ачарэпіць зак. Абняць нагамі або рукамі што-небудзь. Помню, ачарэпіш каня нагамі і нясесса с хлопцамі навыператкі. Пыра.
Ачмяліць зак. Аглушыць. Паліцман – за печку, а ён яго як ачмяліў таўкачом па галаве, так той і сеў. Зарубічы.
Ашаке мн. Адходы пры ачыстцы збожжа ў выглядзе мякіны, каласкоў, пустазелля. Як нічыста пшаніца, яе скружваюць на рэшаце, збіраюць ашаке. Свіслач.
Ашкіля выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак. Ашкіля! Ашкіля! Пашлі ў поле. Сцяцкі.
Ашмуляць зак. Нацерці, прычыніць боль трэннем. Хамут замалы, конь чысто лапатку ашмуляў, мясо чырваніць. Балічы.
Ашуга ж. Галавакружэнне пры павышаным крывяным ціску. У галаве муціць, мусі ашуга прыстае, водзіць у баке, як станяш на ногі. Круглікі.
Ашчапенец (ашчапеняц) м. Пра малое дзіця, якое хапаецца рукамі за што-небудзь. Ашчапеняц некі, як учэпіцца ручанятамі, ні адарвеш. Свіслач.
Аюсь (і аюські) выкл. Вокліч, якім адганяюць свіней. Аюсь! Вон, халернікі, вы куды гэто улезьлі? Лойкі. Аюські! Аюські! У хлеў пашлі! Кунцаўшчына.
Б
Баба ж. Дэталь калодзежнага жураўля – стоўб з развілінай, на якім трымаецца рычаг (не вельмі тоўстае бервяно з праціvагай на канцы). Некалі пры студні нашай была дубовая баба, ні
76 👁