трэбо, калі такая ўстава, нічого ні зробіш, мусіш падчыняцца. Гібулічы.
Усталявацца зак. Стаць на правільны шлях. Думалі, што зь яго нічого ні будзя, ні зможа ўсталявацца, а зноў бачыця, што за чалавек стаў. Кругляны.
Устаткавацца зак. Тое, што і ўсталявацца. Пакуль ні жаніўса, аніяк ні мог устаткавацца, ішоў, як вецяр, а ціпер жонкі слухая. Эйсманты.
Устрапяставаць зак. Наслядзіць, нарабіць слядоў. Во, пусціла ў хату качанят, та ўсю падлогу ўстрапяставалі, а ціпер бяры ды мый. Рагачы.
Устрашыць зак. Запалохаць, запужаць, застрашыць. Устрашыў хлопца, баіцца да хаты свае падысьці, зьвер – ні чалавек. Пяслі.
Устрэць зак. Сустрэць, спаткаць. Ён пат самы вечар да нас прыедзя, та ты ідзі яго ўстрэць, там каля мосьціка. Чашчаўляны.
Уступацца незак. Абувацца на басанож. Жывей уступайса ў хадаке, ды йдзі ў хлеў, карова, мусі, целіцца. Зарубічы.
Устыдацца незак. Саромецца. Ён ашчэ малады, дзяўчат будзя ўстыдацца, хай з вамі ні йдзе. Пальніца.
Устэрня ж. (устар.). Вялікі будынак у панскім маёнтку, у якім жылі парабкі. Ашчэ нідаўно ў Ляхнові ўстэрня стаяла, здалёк яе было відаць, чырвонай чарапіцай накрыта. Рагачы.
Усумонаць зак. Дагадзіць, унаравіць. Я ніяк ні магу ўсумонаць яму, што ні зробіш – усе ні так, як ён хоча. Стральцы.
Усцелька ж. Вусцілка. подсцілка ўсярэдзіне абутку, да якой мацуецца падэшва. Падэшвы нешто атстаюць, відаць, слабую ўсьцельку шавец даў. Кавальцы.
Усянютко займ. узмацн. Усе. Я гэтай рукой усянютко раблю, хоць яна мне й баліць. Адэльск.
Уталантаваць зак. Утаптаць, выбіць (пра пасевы). Ці ты бачыў, гэта ж за гумнамі каровы рунь чысто уталантавалі, с карэньмі павыносілі. Ферма.
Уталопіцца зак. Утаропіцца. Ты чо гэта на міне ўталопіўсо, мусі ні пазнаў? Ферма.
Утамаваць зак. Утаймаваць. У гэтум месцы рэчку аніяк ні маглі ўтамаваць, што ні кідалі, ўсё панясла вада, размыла. Сухая Даліна. Кроў з носа як адбіласа, та ніяк ні маглі ўтамаваць, так ішла. Рыдзелі.
Утарнабіцца зак. Залезці, забрацца з вялікай цяжкасцю, ускарабкацца. У аўтобус ледво утарнабіўсо, людзей бітком было набіто, ні павярнуцца. Каленікі.
Утарнабіць зак. узмацн. Узваліць. Мяшок гэты адзін аніяк ні мог утарнабіць на вос, мусяў прасіць, кап памаглі. Кавалічы.
Утлы прым. Хваравіты. Мой меньшы зусім некі утлы, чуць што, так ізноў захварэя, ляжыць. Забалаць
106 👁