Старонка 150
◀ / 246 ▶
Удэрыць зак. Ударыць, стукнуць, выцяць. Адыдзі ад гэтаго каня, а то ўдэрыць можа, я яго ведаю. Дубоўка. Як хвойку, у якую ўдэрыў пярун, абцясаць і палажыць у зруп хаты, та ў яе ўжэ пярун нігды ні ўдэрыць. Брузгі. Ужэ прысл. Ужо. Хлопцы, ужэ даволі позно, трэбо ісьці дахаты. Жукевічы. Узагон прысл. Пад пасевы азімых (араць). Я с самаго лета, так і начынаю гараць узагон, каб зямля добро ўлежаласа. Каленікі. Узаўтра прысл. Заўтра. Узаўтро будзямо аб гэтым гаварыць, а ціпер ідзі спаць, ні дуры галавы. Гарны. Узятак м. Мёд, сабраны пчоламі за пэўны перыяд часу. У прошлум року ўзятак зь ліпы добры быў, за двоя сутак так натстаўку пчолы й залілі. Абухавічы. Укамянець зак. Зрабіцца цвёрдым, застыць (пра вараную бульбу). Бульбу даўно зварыла, мусі ўкамянела стоячы, трэбо было адразу есьці. Селіванаўцы. Укanталежыць зак. жарт. Забіць, умярцвіць. Мусі йзноў пятуха ўканталежыла, хай сьпяваў бы сабе. Кунцаўшчына. Укараць зак. Пакараць. Бацькі німа, та німа каму ўкараць, хлопяц што хоча тоя й робіць. Бубны. Ульга ж. Ільгота, паблажлівасць, уступка. Пры паляках аніякай ульгі для нас ні было, плаці падаткі і ўсё, аткуль хочаш, грошы бяры. Палаткова. Умануць зак. Панадзіцца, унадзіцца. Уманулі каровы ў канюшыну лесьці, і рады зь імі німа. Новая Дубавая. Умардавацца зак. Замучыцца, стаміцца, змагчыся. Чысто умардаваласа пры гэтых бураках, ледво дахаты валакусо. Скраблякі. Умеркаваць зак. Разлічыць, зрабіць разлік, размеркаваць. Здаецца, добро умеркавала, павінно было на цэлы месяц хапіць, і усёроўно ні стало. Адэльск. Ун часц. Вунь. Ун ваша карова ў шкоду ўлезла, выганяйця. Свіслач. Унатрыць зак. Прывыкнуць. Ён з малого ўнатрыў, каб яму ўсё, што захоча, давалі. Хамякі. Ундзе прысл. Там. Ты шукаяш яго, а ён ундзе, стаіць з некім чалавекам. Круглікі. Унцыя ж. Старая аптэчная мера вагі, роўная 29,8 грама. Узяў сабе паўтары ўнцыі соды ў аптэцы і пакуль што будзя, ні трэбо больш. Клачкі. Упал м. Спёка, спякота, гарачыня. Упал страшэнны, усё павысмальвало, павыгарало, хоць бы які дожджык пашоў. Занявічы. Упар м. Пра ўпартае дзіця. Станя гэты упар каля печкі, і што яму ні кажы, та як гарох ап сьценку, ні слухая. Скамарошкі. Упарчывы прым. Наравісты, упарты (пра каня). Конь у яго ўпар-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 246 ▶