Тасемка ж. Тасёмка, вузенькая стужка, паясок. Гэтымі тасемкамі мы збанке ўвязвалі, як у поля палудзянь бралі, самы іх ткалі. Кавалічы.
Тасцёва ж. Цешча. Тасцёва мая жыць ні давала, наводзіла жонку, кап сварыліса, пакуль асобно ні сталі жыць. Брузгі.
Татусь м. Бацька, тата. Татусь да касцёла пашлі, а мама недзі ў хаці. Рацічы. Як татусь быў, та і гаспадарка трымаласа,а ціпер усё прахам пашло. Сапоцкін.
Таўжэш часц. Няўжо, хіба. Таўжэш гэта праўда была? Выдумаў нешто і пляце. Кунцаўшчына.
Таўканіца ж. Невялікая бочка для захоўвання здору. Таму і таўканіца, што ў ёй таўклі ўнутрано сало, яно ў ёй і стаяло. Прыгодзічы.
Таўкач м. перан. Пра непаваротлівага, няспрытнага чалавека. Пакуль гэты таўкач паверняцца, та можно туды й назад зьбегаць. Круглікі.
Таўкунчыкі мн. Камары, што мітусяцца ў паветры клубком, таўкуць мак. Глянь, як таўкунчыкі мак таўкуць. Жукевічы.
Таўпіцца незак. Тоўпіцца. Пайдзі, паглядзі, чаго гэта людзі таўпяцца, мо якоё віно добро прывязьлі. Рыбніца.
Таўшчыр ж. Вельмі тоўстае нешта. Аля ж і таўшчыр баба, да яе страшно патходзіць. Дубоўка.
Тнуць незак. Іграць. Тне гармонік на ўсю хату, а яны аж на голавах ходзяць, скачуць. Кунцаўшчына.
Топкі прым. Тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні. Сланіна ў гэтым року ні тоўста, аля даволі топка, бо малака свіням падлівалі. Дарашэвічы.
Топлены (топляны) дзеепрым. Топлены, адтоплены. Гэта малако ў печы ні руш, яно топляно, на сыр пойдзя. Хамякі.
Торг (торх) м. Кірмаш. Торг быў багаты, што хочаш можно было купіць, абы грошы. Літвінкі.
Торпа ж. Торф. Мы ні палілі торпай сколькі жывем, гэта дзе балото было, там палілі. Свіслач.
Тоўба ж. Пра тоўстую, здаровую жанчыну. Гэту тоўбу трэбо на воз патсаджваць, сама ўжэ ні дае рады залесьці. Карозічы.
Тоўстая прым. Цяжарная. Яшчэ дзіця ад зямлі ні адрасло, а яна йзноў тоўстая ходзіць. Каўпакі.
Трамкацець і трамцець незак. Мільгацець, мігцець, стракацець. У вачах трамкаціць нічого ні бачу. Свіслач. На мароз, відаць, зьбіраяцца, бо зоркі на небе аш трамцяць. Гібулічы.
Траніла (траніло) н. Дэталь у выглядзе развілкі, якая прыдае ўстойлівасць задняй частцы воза. Траніло нешто добро ні трымая, трэбо як-кольвяк ды новэ зрабіць. Рацічы.
Трансава ж. Дрыгва, багна, топкае месца. За Рудавіцамі была такая трансава, што ні прайсьці, ні праехаць, а ціпер хоць бокам
85 👁