такія сурДуке ў нас былі. Круглікі. 2. Верхняе мужчынскае кароткае адзенне ў выглядзе курткі. Першы сурдук я пашыў сабе ў Скідзялі, як жаніўса. Селюкі. Сусліць зак. Чуць прасочвацца (пра ваду). Каля мае хаты есьць мееца, дзе вада зь зямлі сусьліць, там заўсёды мокро. Зарубічы. Суталака ж. Мітусня. беганіна. У такой суталацы свой сваго ні мох пазнаць, ні тулькі чужого. Карозічы. Суталач ж. Зборышча жулікаў, пранырлівых, хітрых людзей; зород; навала'ч. Панаехало сюды ўсяяякай суталачы, жыць ні даюць. Круглікі. - Дзе ідзеш, бапка? - На святоё вяселячко. - Адкуль .ідзеш, бапка? - С сабачай суталачы (прымаўка). Белева. Суткі мн. Вузкі праход паміж сценамі будынкаў. Праз гэтыя суткі каня ні правядзёш, сам ледво пралезяш. Кунцаўшчына. Сутунак м. Змярканне, змрок. Ужэ слонца зайшло, сутунак, а ты недзі хочаш ісьці. Агароднікі. Сутунуць незак. Змяркацца, цямнець. Гэта ш стало сутуняць, а кароў чамусьці ні жануць. Навумавічы. Сухавійка м. Бяссмертнік, сухавей. Сухавейка ат печані памагая, я сама парыла i піла, i дзякаваць богу, вылячыласа. Канчатка. Сухадрэўка н. Кустовая расліна брызгліна. Мы c сухадрэўка ўсе рабілі сабе муштуке, мой цесьць міне навучыў рабіць. Пагараны. Суханожкі мн. ж. Грыбы жаўтаватага колеру на тонкіх ножках, якія растуць на выгане. Пасля дажджу гэтых суханожак на выгані много, аля іх мало хто збірая, яны сухія. Лаша. Сухапастой м. Сухастой. Сухапастой на будоўлю ні гадзіцца, ён тулькі на дрова йдзе. Струбка. Сухотка ж. устар. Хвароба скуры ў малых дзяцей, сухі лішай. Ат сухоткі дзіцей лячылі цынцылеяй, такое зеля, яно жоўтым цьветам цьвіце. Лаша. Сучкі мн. Невялікія дапаможныя санкі для перавозкі бярвёнаў. Як доўго дзераво, та бяры сучкі, бс на адных санях доўгай штукі зь лесу ні прывязеш. Брузгі. Суш ж. Пчаліныя рамкі з сотамі без мёду. Я ўжэ назапасіў больш як дзеся(ць рамак сушы, на весну будзя. Сыпаная Гaps. Схапіцца незак. Стаць меншага памеру, скараціцца (пра адзенне, тканіну пасля мыцця). Усунь СЕЭтар у гарачу воду, та так схопіцца, зробіцца меньшым, ні надзеняш потым. Іванаўцы Схракат&ць зак. Пабіць, разбіць. Як разыдзяцца, та ён можэ ўсю пасуду схракатаць, пакідаць пад ногі, кап хоць над гэтым сваю злосьуь ззагнаць. Адэльск. Сходзіць незак. Узыходзіць (пра сснцэ). Паглядзі, як небо паружавело, зарас слонцс сходзіць будзя. Гр г ндзічы. Сцісла прысл. Ашчадна, эканомна. Калі так сцісло будзям жыць, та можаўгрсшай i на машыну якую назьбіраям. Галынка. Сцяна ж. устар. Мера даўжыні тканіны. У адной сьцяне бывая
Дадатковыя словы
адкуль.ідзеш, зброд, злось^ь, можа^грсшай, навалач, сутун^ць, сўталач, сўчкі, хбць
3 👁