Старонка 14
◀ / 246 ▶
Амаць незак. дзіцяч. Есці. Можа ты, унучку, амаць ужэ хочаш? Скамарошкі. Амешкацца зак. Абжыцца, усталявацца. Не паспелі мы тут і амешкацца, як зноў вайна надышла. Кунцаўшчына. Анавіцы мн. Штаны, нагавіцы. Надзеў святочныя анавіцы, а ў будзень ходзіць. Ліхачы. Ангелькі мн. Святочныя боты з дарагой скуры з высокімі заднікамі, якія насілі вайскоўцы і багатыя гаспадары пры панскай Польшчы. Ні кожны шавец мог добрыя ангелькі зрабіць, яны дораго каштавалі. Рацічы. Анданарнік м. Парабак, які атрымоўваў за гадавую службу аплату збожжам (пры панскай Польшчы). Ён на анданарыі быў – анданарнік. Цыдовічы. Андынарац м. Ардынарац. Як служыў у панскім войску, то андынарцам быў у паручніка, добро было, ні ганялі, як другіх. Гібулічы. Анігдачкі прасл. Ніколі (узмацн). Анігдачкі больш рабіць так ні буду, хай яно пропадам прападзе. Каменка. Анігды прысл. Ніколі. Больш анігды да вас ні паедзямо, хай вы згарэце з вашай гасцінай. Малая Альшанка. Анода ж. Эфірнае масла, якое бедныя сяляне ў панскай Польшчы ўжывалі замест гарэлкі. Капнеш на цукар аноды, з'ясі – так у мазгах і заверне. Ліхачы. Анодым м. Тое, што і анода. Анодым капалі на цукар і бралі ў рот. Я помню, мая цётка Тэкля піла. Загорцы. Антлэф м. Канец, пагібель. Антлэф мусі зараз ім будзя, ні вытрываюць. Індура. Антылярыкі мн. Брыжы, карункі (на адзенні). Маленькія брыжачкі, такія тоненькія, называліся антылярыкамі, прышывалі да сарочак у два радэ. Клачкі. Апарышчыць зак. Зварыць, прыгатаваць ежу. Кап што кольвек апарышчыць, накарміць, ды хай ішлі б малаціць. Кавалічы. Апастыць зак. Абрыднуць, апастылець. Ты ўжэ мне апастыў, глядзець ні хачу. Кунцаўшчына. Апачына ж. Доўгае вясло для кіравання плытом (апачыны дзве – спераду і ззаду). Закідай апачыну ўлево! Трымай, кап ні знясло! Свіслач. Апенія ж. Аўтарытэт. Апенію зусім згубіў з-за гэтых бабаў, ніхто з ім не лічыцца. Скрыннікі. Апешыць зак. Спалохацца, струсіць. Хлопец, як глянуў, што робіцца, так і апешыў, стаў, як укопаны. Дарашэвічы. Апінастар м. Вожык; прыстасаванне, якое надзявалі цяляці, каб яно не ссала карову. Надзенеш апінастар, цяля ткнецца да лымя, а карова яму – бэнц нагой. Грандзічы. Азяркі. Апіня ж. Тое, што і апенія. Ён ніякай апіні ні мае, як і яго на-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 246 ▶