Пурэчкі мн. Парэчкі. У Мядзьвежым ляску гэтым рокам пурэчак навалам, б§бы збанкамі носяць. Пагараны. Пустацван м. Шавецкія абцугі. Пустацванам шаўцэ цвіке выцягвалі з абцасаў, скуру нацягвалі, бо ў яго захват шырокі. індура. Пуха ж. Тупы канец яйца. На вялігдзянь, як яйца білі, та опечатку б'еш носам, а тады ўжэ - пухою. Лаша. Пухір м. Мачавы пузыр у парсюка. Як зарэжам паршука, та пухір ні выкідалі, а сушыліі рабілі забаўку для дзяцей. Клачкі. Пуцалаваты прым. Круглатвары, з тоўстым, вялікім тварам. І ў каго дзіця ўдалосо, пуцалавато неко, здаецца, у іх нікого такого ні было. Карозічы. Пуцэлцам м. Шавецкая прылада для навядзення на рантах i абцасах абутку глянцу. Вазьмі гэты шырэйшы пуцэлцал, та ім лепшы глянц навядзеш. Індура. Пшонка ж. Манна. Пшонку тулькі куплялі дзецям кашку варыць, хто яе так купляў. Кругляны. Пшонны прым. Пшанічны. У міне пшонна мука заўсёды ў запаci, бо трэбо ці які лірох, ці аглатку спячы. Доргунь. Пызы мн. Вялікія бульбяныя галушкі, начыненыя мясным фаршам. Пызы рэтко калі варылі, хібо калі на велька свято або як кудзельніцы былі. Дарашэвічы. Пырай м. Пырнік. Пырай усю бульбу пакрыў, трэбо палоць жывей, бо позно будзя, прападзе. Пагараны. Пыск м. Рот, вусны (груб.). Замкні свой пыск i ні крычы, цібе тут ніхто ні баіцца. Талочкі. Пэйсах м. Рэлігійнае свята ў яўрэяў (вялікдзень). На пэйсах Іршко мацу прыносіў, даваў пакаштаваць, яна такая белая, як папер, бес солі была. Індура. Пэйсахі мн. Пэйсы. Я Лейзара здалёк пазнаваў па лго пэйсахах. Пракопавічы. Ты што гэта распусціла свае пэйсахі, ні маяш часу зачасацца, ці што? Дубоўка. Пэйсахаўка ж. Спецыяльны гатунак гарэлкі, якую яўрэі пілі ў час сваіх святаў. Я сам пэйсахоўку піў, даволі моцнал была. Азёўы. Пэндзіць незак. Даганяць. Пэндзіў, пэндзіў, a ніяк ні мох дагнаць. Гродна. Пэнснуць зак. Ударыць. Трэбо было яму пэнснуць, каб ён дзісятаму заказаў, як чужое браць. Табольская Будка. Пуртацца незак. Рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы (груб). Кінь пэртацца, ні можаш - ні бярыся, ні марнуй матар'ялу. Дубоўка. Пісткі мн. Семя сланечніка. Помню, на вечарынках пэсткі хлопцы лк пачнуць лушчыць, та ўсю хату закідаюць, тулькі падмятай за імі. Кунцаўшчына. Пэцкала н. i (пэцкель м.). Той, хто няўмела, неахайна выконвае
Дадатковыя словы
азё^ы, беш, матарялу, п^ртацца, пшбнка
6 👁