куры рано сяўаюць на седало, та заўтро дошч будзя". Лаша. Прыкаркнуць зак. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Трэбо хоць трошкі прыкаркнуць, ні магу вытрымаць, гочы так i зліпаюцца. Малаўавічы. Прыклёп м. Прычына, зачэпка, падстава. Як ні кажы, а баба заўсёды знойдзя прыклёп, кап прычапіцца, дапячы мужыку. Дайлідкі. Прылежаны дзеепрым. Пра садавіну, якая даспела лежачы. Гэта яблыкі прылежаныя, можно есці, мяхкія. Кузьмічы. Прымінка ж. Прынада. Найлепша прыманка - гэто гарох параны, накідаяш, так рыба i збярэцца, тулькі закідай вудачку. Гожа. Прымастак м. Насціл з дошак паміж печчу i сцяной у курнай хаце. Ніякіх ложкаў у курных хатах ні было, усе спалі на прымастку, месца ўсім хватало. Палаткова. Прымастыкавацца зак. i (прымастыколіцца зак.). Размясціцца, уладкавацца (звычайна ў нязручным месцы). Каб дзе тут прымастыкавацца каля вас, дый трошкі ўздрамнуць. Батароўка. Галоўнае, каб у Гродні на кватэру лрымастыколіцца, прыпісацца, а работу знойдзяш. Казіміроўка. Прымен м. (прымно н.). Сені, сенцы. Даўней у кожнаго гаспадара ў прымні стаялі жорна, кожны сам сабе на хлеп малоў. Грыўкі. Зачыні прымно, кап свіня якая ні ўлезла ды мяшке ні паразурывала. Скамарошкі. Прымовіска (прымовіско) н. Прымаўка. Мой на адных тулькі прымовісках i жыў, што ні слово, так i прымовіско. Верцялішкі. Прыно'жак м. Дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой, i прыводзяць у рух кола. На прыножак моцно ні наступай, можаш паламаць, я тулькі пальцамі датыкаюсо. Сухая Даліна. Прысвята (прысвято) н. Невялікае свята. Макавей - гэта прысвято, хто святкаваў, a хто i ні святкаваў, граху ні было. Казіміроўка. Прыстаўлене н. Пастаноўка, паказ п'есы. Ён як пачне гаварыць, та мы за баке браліса, гэта' ні чалавек, a цэлае прыстаўлене. Баранава. , Прыстаўляць незак. Іграць ролю ў спектаклі. Як на Коляды з звяздою хадзілі, та я чорта прыстаўллу. Кунцаўшчына. Учора ў Міхалкавай хаці прыстаўлялі „Моднаго шляхцюка", a дванастай толькі кончылі. Дарашэвічы. Прытаромна (прыстаромно) прысл. Жудасна, жахліва, страшна. Каля гэтай хаты аш прытаром.но ісці, як уздумалш, што ў ёй чалавека забілі. Адэльск. Прытаромны прым. Страшны, жудасны. Ён мне некі прытаромны, ніўмагу на яго глядзець. Ферма. Прыхваткай прысл. Прыхваткамі. Ячмень прыхваткай тулько можно было жаць раніцамі з расой, а так сьіпаўсо, ні ўзяцца
Дадатковыя словы
мала^авічы, ні^магу, параз^рывала, песы, прыстаўллў, прытарбмны, ся^аюць
3 👁