Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
стары, а любіць падрочвацца з сабакай, аш ні хочацца ўзірацца. Галавачы. , Падрузгатаць зак. Пабіць, паразбіваць. Як разышоўса, та ўсе талеркі падрузгатаў, пабіў, a ціпер во новыя купляй. Кунцаўшчына., Падсанкі (пацсанкі) мн. Дапаможныя санкі для перавозкі доўгіх бярвён. Бес патсанкаў з лесу доўгай штукі на сакях кі прывязеш Старая Дубавая. Падспод (лацспот) прысл. Падыспад. Палажы салому пацспот, а то жыто ў мяшках адсырэя - зямля мокра. Каленікі. Падспур (пацспор) м. Падмога, падтрымка. Яблыні - гэто велькі пацспор у гаспадарцы, прадасі - I ўжэ свежы грош есьць на абыходы. Агароднікі. Падсухі (пацсухі) прым. Пацсухі чалавек здаравейшы бывая, як сыты, ён як смаЛьняк, хвароба ні бярэ. Жукевічы Пакуль сыты ссохкя, та пацсух) здохня (прыказка) Кунцаўшчына. Падтарганец (паттарганяц) м. Пра чалавека, у якога вопратка не адпавядае росту - кароткая. А гэта што тут за паттарганяц стаіць, аткуль ён ўзяўса? Кунцаўшчына. Падтат£кваць (паттатакввць) незак. Паттакваць, выказваць згоду. Што г эго за мужык, вечно паттатаквая жонцы, ён думая, што дагодз)ць ёй? Баброўнікі. Падтрасуха (паттрасуха) ж. Назва танца, лкі нагадваў польку. У нас польку паттрасуху раней скакал), а ціпер, можа, ніхто I ні ведая, што была такая, Бакуны. Падушка ж. Драўляны брусок, на лкі адным канцом кладзецца І прымацоўваецца бервяно пры перавозцы. Як на падушцы вязеш дзераво, та сан) куды хочаш паверняш, яны пакручваюцца. Зарубічы., ' Падхвацік (патхвацік) м. Прылада, з дапамогай якой ставяць або вымаюць з печы гаршкі; від вілаў. Бес патхваціка каля печы, як без рук, што трэбо ў печ паставіць ц! дастаць - та ўсё 1м. Канчатка. Падхвосніца (патхвосьн)ца) ж. Падхвоснік. Як патхвосьніца есьць, та i набэдрыкеў н) трэбо на каня. Кунцаўшчына. Падходжвацца (патходжвацца) незак. Заблспечваць нанач ядою жывёлу. Пакуль я буду патходжвацца, та паолдзі ў хаці, а тады пойдзямо на вечарынкі. Няиечы Падцінаць (паццінаць) незак. (граць на губным гармоніку або грэбені. Ён так умеў Іграць, як пачне падцінаць на гармоніку» выцілінгваць полячку, та тульк) ўсе слухаюць. Ласосна. Падчаровак (паччаровак) м. Падчароўе. С паччароўка тлустасці мало, яго тулькі варыць добро. Свіслач. Падчукаць (паччукаць) незак. Гушкаць, падкідаць дзіцл на руках. Як возьмяш на рукі, пачнеш паччукаць, так дзіцл) перестав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пад^шка, падс^хі, падсп^р
4 👁
 ◀  / 246  ▶